Эканоміка1616

Vinted: у Літве вырас аднарог, якому сённяшні беларускі IT можа толькі пазайздросціць

Vinted — гэта не аўтсорсная, а паўнавартасная прадуктовая кампанія. Капіталізацыя гэтага маркетплейса па продажы сэканд-хэнда вырасла прыкладна да 5 мільярдаў еўра.

Ілюстрацыйнае фота: vecteezy.com

На сусветным рынку анлайн-рытэйла сёння дамінуюць амерыканскія і кітайскія гульцы. На слыху Amazon, Shein, Temu. Еўрапейскія кампаніі, развіццё якіх тармозяць празмерныя рэгуляцыі, маюць складанасці са стварэннем уласных лічбавых гігантаў. Аднак Літве ўсё ж удалося вырасціць «аднарога», які кінуў выклік амерыканскім і кітайскім платформам.

Гаворка пра заснаваны ў Вільні маркетплейс Vinted — платформу для продажу вінтажных і ўжываных рэчаў. Акрамя самога маркетплейса, кампанія выбудавала паўнавартасную экасістэму: уласную лагістыку і транспартныя сэрвісы, плацежную інфраструктуру, а таксама інвестыцыйныя актывы.

Галоўны офіс Vinted знаходзіцца ў Вільні, дадатковыя — у Германіі і Нідэрландах. У кампаніі працуе некалькі тысяч супрацоўнікаў.

Vinted — гэта не аўтсорсная кампанія, якая прадае паслугі і чалавек-гадзіны (што характэрна для значнай часткі ІТ-сектара Усходняй Еўропы). Гэта паўнавартасная прадуктовая кампанія-аднарог, капіталізацыя якой ацэньваецца прыкладна ў 5 мільярдаў еўра. Аб’ём абарачэння тавараў на платформе перавышае 10 мільярдаў еўра, а гадавы даход (revenue) складае каля мільярда.

Сярэдні брута-заробак у Vinted у 2025 годзе склаў €4657. У віленскім офісе працуюць 1594 чалавекі, яшчэ сотні — у Амстэрдаме і Берліне. За тры кварталы 2025 года Vinted пералічыў у бюджэт Літвы больш за 32 мільёны еўра падаткаў.

Ключавым рынкам для кампаніі стала Францыя — гэтаму спрыяе знаходжанне Літвы ў ЕС і доступ да адзінага еўрапейскага рынку.

У 2025 годзе Vinted стаў найбуйнейшым прадаўцом адзення ў Францыі (па аб’ёме продажаў), апярэдзіўшы не толькі Amazon і мясцовую Kiabi, але і ўсіх буйных офлайн-рытэйлераў. Платформа таксама ўваходзіць у топ-10 найбольш наведваных сайтаў краіны.

Эндру Сміт, глабальны кіраўнік брэнда Vinted (Andrew Smith, Global Head of Brand, Vinted) на маркетынгавым саміце ў Лісабоне, 12 лістапада 2025. Photo By Paul Devlin/Sportsfile for Web Summit via Getty Images

Амбіцыі кампаніі працягваюць расці. Vinted плануе актыўней выходзіць на рынак ужываных люксавых рэчаў, а таксама пашыраць асартымент за межы моды: дадаваць кнігі, цацкі, электроніку, відэагульні. Мэта — замацавацца як вядучая платформа ўжываных тавараў у Еўропе.

У 2019 годзе Vinted стаў першым літоўскім «аднарогам». Пазней у краіне з’явілася яшчэ некалькі тэхналагічных гігантаў. Асноўная экасістэма фармуецца вакол групы Tesonet — адной з наймацнейшых тэхналагічных груп у рэгіёне. Сярод яе актываў:

• Nord Security (кібербяспека, 1338 супрацоўнікаў),

• Oxylabs (збор даных і проксі-сэрвісы, 586 супрацоўнікаў),

• Hostinger (вэб-хостынг, 463 супрацоўнікі),

• Surfshark (VPN, 375 супрацоўнікаў).

Літва — краіна з насельніцтвам у тры разы меншым, чым у Беларусі, і з меншай інжынернай базай — здолела пабудаваць больш паспяховую ІТ-экасістэму. Гэта стала магчымым дзякуючы доступу да глабальных рынкаў і капіталу, больш якасным законам, празрыстаму заканадаўству і палітычнай сістэме, якой давярае бізнэс. І ўсё гэта — без спецыяльных рэжымаў кшталту беларускага ПВТ або падатковых афшораў. Асноўны акцэнт робіцца на стварэнні прадуктовых кампаній, пад якія ствараюцца акселератары, інкубатары і прыцягваецца венчурны капітал.

Высокая якасць і незалежнасць судовай сістэмы, празрыстасць падаткаў, адкрытасць для замежных спецыялістаў, стабільная фінансавая сістэма і бяспека для заснавальнікаў і інвестараў аказаліся значна важнейшымі для развіцця ІТ-сектара, чым падатковыя льготы.

На гэтым фоне беларускі ІТ-сектар, які сутыкнуўся з палітычнымі рэпрэсіямі, санкцыямі, фінансавай ізаляцыяй, працай праз афшоры, цяжкасцямі з доступам да капіталу і немагчымасцю нармальна наймаць замежных спецыялістаў, застаецца пераважна аўтсорсным і часткова арыентаваным на расійскі рынак. Адрэзанасць ад міжнародных рынкаў, кааперацыі і інвестыцый не дазваляе яму эвалюцыянаваць у паўнавартасную прадуктовую эканоміку.

Тым часам у гонар Vinted прыпынак у Вільні побач з офісам кампаніі перайменавалі ў «Аднарога» (Vienaragių).

Каментары16

  • БЕРАСЦЬ
    20.11.2025
    А нашых павыганялі з краіны (
  • Прачніцеся!
    20.11.2025
    Летува - краіну сэканд-хэнду. Вінтыд, Хумана, Гарюнай - вось такіх адзінарогаў яны і заслужылі!
    Яны сліной сыходзяцца, калі чуюць пра поспехі і заробкі ў нашых Эпаме, Варгеймінгу, Фло і сотнях іншых.
    Як можна такі нахабна-прыніжальны для беларусаў загаловак увогуле ставіць у беларускім выданні?

    [Зрэдагавана]
  • в самом деле?
    20.11.2025
    неужели во Франции так обеднели, что покупают в основном обноски? Разве что жители арабских гетто...

Цяпер чытаюць

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!1

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

Да падпалу станцыі Starlink у Польшчы можа быць датычная турэцкая злачынная групоўка, за якой стаіць Масква1

Трамп параіў сваёй новай прэс-сакратарцы яшчэ раз падумаць, ці ёй гэта трэба. Яна падумала15

На Брэстчыне ўжо два тыдні як знік 38‑гадовы мужчына

На беларускія аўтобусы будзе не так страшна спазняцца

Трамп кажа, што Starlink Украіне адключаў не ён і наўрад ці Маск. А хто — не ведае18

Еўрапейскія лідары не прасілі Зяленскага быць мякчэйшым з Трампам3

На польска-літоўскай мяжы затрымалі беларуску на шыкоўным BMW. Аказалася, ён крадзены1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!1

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць