БЕЛ Ł РУС

У Літве затрымалі амаль 30 чалавек за арганізацыю кантрабанды з Беларусі на шарах

4.02.2026 / 18:33

Nashaniva.com

Літоўскія праваахоўныя органы затрымалі 28 чалавек у межах дасудовага расследавання справы аб кантрабандзе цыгарэт з Беларусі з выкарыстаннем метэаралагічных паветраных шароў. Сярод падазраваных — пяць меркаваных арганізатараў злачыннай схемы, паведамляе LRT.

Фота: паліцыя Літвы

Як паведаміў галоўны пракурор упраўлення па расследаванні арганізаванай злачыннасці і карупцыі Генеральнай пракуратуры Літвы Артурас Урбеліс, на гэтым этапе следства вызначыла 28 падазраваных. Пяць з іх, паводле версіі следства, кіравалі кантрабандай на літоўскім баку.

Мяркуецца, што арганізатарамі былі жыхары Салечніцкага раёна сталага веку, якія ўжо мелі судзімасці, у тым ліку за кантрабанду і незаконны абарот падакцызных тавараў.

Затрыманні адбыліся 3 снежня падчас маштабнай аперацыі праваахоўных органаў. Пракуратура ўжо звярнулася ў суд з хадайніцтвам аб выбары меры стрымання ў выглядзе арышту.

Намеснік кіраўніка Бюро крымінальнай паліцыі Літвы Саулюс Брыгінас паведаміў, што падазраваныя нібыта набіралі людзей для арганізацыі перапраўкі цыгарэт з Беларусі з дапамогай паветраных шароў і каардынавалі свае дзеянні са злачыннымі групамі, якія дзейнічалі на тэрыторыі суседняй краіны.

Чытайце таксама:

Наўседа: Я буду сярод тых, хто найбольш жорстка патрабуе падаўжэння санкцый ЕС супраць Беларусі

Наўседа: Транзіт угнаенняў немагчымы, пакуль ляцяць шары з Беларусі

Літва прыгразіла Беларусі новым закрыццём мяжы

Літва звернецца да ЗША ў справе апошняга выпадку з метэазондамі

У Вільні ўчора прызямліўся кантрабандны шар з беларускімі цыгарэтамі

Літоўскія ўлады канстатавалі паляпшэнне сітуацыі з кантрабанднымі шарамі з Беларусі

Каментары да артыкула