Грамадства1111

Наўседа: Транзіт угнаенняў немагчымы, пакуль ляцяць шары з Беларусі

Прэзідэнт Літвы заявіў, што пра аднаўленне транзіту беларускіх угнаенняў праз Літву не можа быць і гаворкі, пакуль з Беларусі ляцяць кантрабандныя метэазонды, паведамляе LRT.

«Гэтыя размовы (пра транзіт угнаенняў) абсалютна не маюць пад сабой падстаў і не будуць мець іх увогуле, пакуль хаця б адзін шар з беларускага боку будзе ляцець у Літву», — сказаў кіраўнік літоўскай дзяржавы журналістам у чацвер.

«Мы цалкам заблакуем гэтае пытанне, і ніхто ў свеце не зменіць наша меркаванне», — дадаў ён.

Па словах Наўседы, пасля інцыдэнту з кантрабанднымі метэазондамі ў аўторак, калі Віленскі аэрапорт быў вымушаны тры разы прыпыняць працу, амерыканскі бок выказаў Мінску жорсткую пазіцыю: падобныя дзеянні могуць паставіць пад пагрозу працэс паляпшэння двухбаковых адносін.

«На жаль, мы маем справу са складанай дзяржавай, складаным суседствам, і, наколькі мне вядома, некаторы час таму беларусы далі абяцанне нашым саюзнікам-амерыканцам — паколькі тыя падтрымліваюць больш цесныя сувязі — што яны вырашаць пытанне з шарамі. І, наколькі мне вядома, прадстаўнікі ЗША вельмі аператыўна адрэагавалі на гэты новы інцыдэнт і ў даволі рэзкай рыторыцы заявілі, што гэта абсалютна недапушчальна і любое жаданне будаваць больш канструктыўныя адносіны з Беларуссю будзе тарпедавацца па віне саміх беларусаў, калі гэта будзе працягвацца», — падкрэсліў прэзідэнт Літвы.

Увечары ў аўторак была зафіксавана найбольшая сёлета колькасць кантрабандных метэазондаў з Беларусі. З-за гэтага працу Віленскага аэрапорта давялося спыняць тры разы, што закранула 1,7 тысячы пасажыраў. Перад гэтым аэрапорт закрываўся 6 снежня 2025 года.

Каментары11

  • Дык
    30.01.2026
    А як нам прапаноўваюць? Увялі санкцыі за фальсіфікацыю выбараў, масавая збіццё людзей, рэпрэсіі, потым за самалёт, за суагрэсію да Украіны, за працу на агрэсара, потым санкцыіі трэба зняць, каб Калеснікава і яшчэ 100 чалавека смаглі жыць у Еуропе, куды яны дарэчы маглі самі з'ехаць, як багата хто і зрабіу́, як тую ж Калеснікава вывозілі, але яна захацела стаць закладнікам, каб як потым мянялі на зняцце санкцый. І гэтыя людзі цалкам адарваныя ад рэчаіснасці выступаюць як прадатаўнікі народу Беларусі, і у́се як адзін кажуць, што трэба здымаць санкцы у абмен ненашто, выбачце, але с*ака Калеснікавай, і астатніх не мае ніякага дачынення да лёсу Беларусі , не за гэтых людей уводіліся санкціі.
  • для разнообразия
    30.01.2026
    а может, для разнообразия попытаться начать с "пряников", разрешить транзит, и у Лукашенко появится стимул следить за шарами, чтобы не потерять транзит? А то вся политика Литвы в последние десятилетия состояла только в "кнутах", и ничего не достигла. А Американцы поманили "пряником" (снятие санкций) и имеют результат
  • Санкцыі не працуюць
    30.01.2026
    Бачыце, няма выніку ад санкцыяў, давайце іх адменім. Гэта тое ж самае што няма вынікаў ад ЗСУ. Бачыце, вайна працягваецца, значыць ЗСУ не працуе. Давайце здадзім Украіну маскве, бо вы ж бачыце не працуе супраціў. Сапраціўленіе беспалезна. Ага.

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

«Белорусскій сіловік»: Узмацняецца тэндэнцыя да заканчэння «СВА»29

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй4

Пацярпелым у ДТЗ з маршруткай каля станцыі метро «Акадэмія навук» дапамога аказана на месцы1

Каля станцыі метро «Акадэмія навук» маршрутка ўрэзалася ў слуп

«Чэрва» з Баранавічаў пратрымаўся на фронце няпоўныя два месяцы. Сям'і цяпер адзін клопат — як аформіць грабавыя7

33‑гадовы беларус, што знік у Італіі, загінуў1

Беларуска ўдзельнічае ў польскім шоу на выжыванне — і рыхтуецца да шлюбу з сынам вядомай польскай спявачкі15

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць