БЕЛ Ł РУС

Выйшаў на свабоду Уладзіслаў Беладзед, выкладчык катэхізіса з кафедральнага касцёла

5.02.2026 / 17:57

Міра Нікановіч

Палітвязень правёў за кратамі больш за два з паловай гады.

Выкладчыка катэхізіса з кафедральнага касцёла Уладзіслава Беладзеда затрымалі 31 мая 2023‑га і спачатку кінулі за краты на 45 сутак па абвінавачванні ў распаўсюдзе «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Пасля сутак на Беладзеда завялі крымінальную справу. Яго судзілі па чатырох артыкулах: за распальванне варожасці, абразу Лукашэнкі, абразу прадстаўніка ўлады, распаўсюд парнаграфіі. 

Выніковы прысуд — тры гады зняволення, якія Уладзіслаў адбываў у шклоўскай калоніі №17. Ён быў вызвалены ў студзені 2026 года, калі цалкам адбыў тэрмін.

У 2020‑м Уладзіслаў разам з іншымі вернікамі публічна маліўся за мір у Беларусі. Да затрымання імя Беладзеда згадвалі ў некалькіх «рускамірскіх» артыкулах пра сувязь беларускага каталіцтва і арганізатараў пратэстаў.

Чытайце таксама:

ГУБАЗіК расказаў, у чым вінавацяць каталіцкага семінарыста Уладзіслава Беладзеда

У канцы XVIII стагоддзя грэка-каталіцтва ў Беларусі спрабавала плаўна перацячы ў лацінства

Манахіням, якія збеглі з дома састарэлых у свой манастыр, дазволілі застацца там пры ўмове, што яны пакінуць сацсеткі

Каментары да артыкула