Свет

Манахіням, якія збеглі з дома састарэлых у свой манастыр, дазволілі застацца там пры ўмове, што яны пакінуць сацсеткі

Тром пажылым манахіням, якія збеглі з дома для састарэлых у Аўстрыі, дазволілі вярнуцца ў іх зачынены манастыр да далейшых распараджэнняў. Аднак царкоўныя ўлады выставілі ўмовы: манахіні павінны спыніць публікаваць допісы ў сацыяльных сетках. За час супрацьстаяння з царкоўным начальствам сёстры сталі вельмі папулярныя: у іх амаль сотня тысяч падпісчыкаў у інстаграме, паведамляе Бі-бі-сі.

Сястра Рыта (82 гады), сястра Рэгіна (86 гадоў) і Бернадэта (88 гадоў). Фота: Noah Hatz/picture alliance via Getty Images

Манахіні Аўгусцінскага ордэна Бернадэта (88 гадоў), Рэгіна (86 гадоў) і Рыта (82 гады) былі апошнімі сёстрамі манастыра Гольдэнштайн у невялікім горадзе Эльсбетэн, пад Зальцбургам у Аўстрыі. У ім яны правялі дзясяткі гадоў, а потым сярэднявечны будынак быў перададзены новаму ўладальніку. У снежні 2023 года манахінь, як яны сцвярджаюць, супраць іх волі забралі з манастыра і перавялі ў пансіянат, прызначаны для пажылых служыцельніц царквы.

У верасні яны з дапамогай былых вучаніц і слесара вярнуліся ў закрыты манастыр, што выклікала абурэнне царкоўных чыноўнікаў.

Маркус Грасль, кіраўнік абацтва Райхерсберг, пад юрысдыкцыяй якога знаходзіцца манастыр, назваў учынак манахінь цалкам незразумелым і заклікаў іх вярнуцца ў дом састарэлых. На яго думку, самастойнае жыццё ў пустым будынку ўяўляе пагрозу жыццю і здароўю пажылых жанчын, і рашэнне аб іх пераводзе ў пансіянат было прынята дзеля іх жа дабра.

Гісторыя манахінь стала шырока вядомай. У іх з'явілася мноства прыхільнікаў, якія дапамаглі ім з ежай, электрычнасцю і нават адміністраваннем сацсетак. Зараз у манахінь Гольдэнштайна амаль 100 тысяч падпісчыкаў у інстаграме і некалькі тысяч — у фэйсбуку.

У сацсетках публікуюцца відэа з іх паўсядзённага жыцця: сёстры за малітвай і за абедам, сястра Рыта на трэніроўцы. Нядаўна ёй падарылі баксёрскія пальчаткі.

Праз амаль тры месяцы супрацьстаяння прэс-сакратар пробства Харальд Шыфль паведаміў аўстрыйскаму агенцтву APA, што манахіні могуць пакуль застацца ў манастыры, але пры пэўных умовах. Акрамя адмовы ад актыўнасці ў сацыяльных сетках, яны павінны забяспечыць недаступнасць закрытай часткі манастыра для людзей, якія не належаць да ордэна. Калі яны застануцца на гэтых умовах, ім будзе забяспечана медыцынская дапамога і духоўная падтрымка з боку святара. Гэта адбылося пасля сустрэчы ў пачатку тыдня, на якой была прапанавана магчымае вырашэнне канфлікту.

Пакуль што манахіні сваёй згоды не далі.

«Цяпер усё залежыць ад сясцёр», — сказаў Харальд Шыфль агенцтву APA.

Замак Гольдэнштайн служыць манастыром з 1877 года. Пасля пры ім была адкрыта прыватная школа для дзяўчынак, куды з 2017 года прымаюць і хлопчыкаў. Школа працуе да гэтага часу.

Тры манахіні правялі ў манастыры большую частку свайго жыцця.

Сястра Бернадэта сама вучылася ў гэтай школе, трапіўшы туды падлеткам у 1948 годзе. Адной з яе аднакласніц была аўстрыйская актрыса Ромі Шнайдэр — адна з найбуйнейшых кіназорак 1960— 70‑х гадоў.

Сястра Рэгіна прыбыла ў манастыр у 1958 годзе, а сястра Рыта — у 1962 годзе.

Усе тры манахіні затым доўгія гады працавалі ў школе выкладчыкамі. Сястра Рэгіна нават была дырэктарам.

Але колькасць манахінь паступова скарачалася. У 2022 годзе будынак быў перададзены архіепархіі Зальцбурга і абацтву Райхерсберг — аўгусцінскаму манастыру.

Пробст Маркус Грасль з абацтва Райхерсберг стаў іх настаяцелем, а абшчына была афіцыйна распушчана ў пачатку 2024 года.

Астатнім манахіням далі права пажыццёвага пражывання, пакуль дазваляла здароўе і кагнітыўны стан.

У снежні 2023 года было прынята рашэнне перавесці іх у каталіцкі дом састарэлых, дзе яны адчувалі сябе няшчаснымі.

У пачатку верасня сястра Бернадэта, сястра Рыта і сястра Рэгіна вярнуліся назад у манастыр пры падтрымцы групы былых вучаніц. Яны тады заявілі Бі-бі-сі, што не плануюць яго пакідаць.

«Перш чым памерці ў тым доме састарэлых, я лепш пайду на луг і ўвайду ў вечнасць такім чынам», — сказала сястра Бернадэта.

Каментары

Цяпер чытаюць

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ ўдарылі па Крымскім мосце. Рух транспарту спынены15

Турысты накідалі ў фантан Трэві амаль на 200 тысяч еўра менш пасля таго, як падыход да яго зрабілі платным4

Кітайскі маркетплэйс Temu сам прапанаваў беларусцы супрацоўніцтва, але зліўся, калі даведаўся яе грамадзянства13

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць