БЕЛ Ł РУС

Метэазонд з кантрабандай прызямліўся на тэрыторыі склада сеткі Maxima пад Вільняй. Работнікі хацелі падзяліць цыгарэты

5.02.2026 / 19:15

Nashaniva.com

У Ландварове (Лентварысе) пад Вільняй, на тэрыторыі склада сеткі Maxima, у мінулую сераду раніцай быў знойдзены метэазонд з кантрабандай. Як паведамляе выданне Delfi, пазней факт пацвердзілі і прадстаўнікі кампаніі. На борце метэазонда знаходзілася скрынка, у якой, верагодна, былі кантрабандныя цыгарэты.

Фота ілюстрацыйнае

Прэс-сакратарка Maxima Снегуоле Валяўгайце паведаміла, што кампанія выклікала паліцыю, якая забрала груз і перадала яго памежнікам. Сетка таксама перадала ўсю неабходную інфармацыю для расследавання і пакуль не можа даваць падрабязныя каментары.

Па даных памежнікаў, у скрынцы было 1400 пачкаў цыгарэт і GPS-датчык.

Як сцвярджае крыніца Delfi, работнікі склада нават адчапілі скрынку ад метэазонда і спрабавалі падзяліць цыгарэты паміж сабой, але іх дзеянням перашкодзіў ахоўнік. Гэтая інфармацыя, праўда, афіцыйна не пацверджаная ні паліцыяй, ні Maxima.

У кампаніі Maxima яшчэ працягваецца ўнутранае расследаванне інцыдэнту.

У ноч з 27 на 28 студзеня радары зафіксавалі ў Літве самую інтэнсіўную паветраную атаку — 42 меткі ў небе. Тады ж упершыню пасля амаль двухмесячнага перапынку была зноў парушаная праца Віленскага аэрапорта. 

Чытайце таксама:

У Літве затрымалі амаль 30 чалавек за арганізацыю кантрабанды з Беларусі на шарах

Наўседа: Я буду сярод тых, хто найбольш жорстка патрабуе падаўжэння санкцый ЕС супраць Беларусі

Наўседа: Транзіт угнаенняў немагчымы, пакуль ляцяць шары з Беларусі

Літва прыгразіла Беларусі новым закрыццём мяжы

Літва звернецца да ЗША ў справе апошняга выпадку з метэазондамі

Каментары да артыкула