БЕЛ Ł РУС

У Ваўкавыску бацька падчас сваркі ледзь не задушыў сына-падлетка

6.02.2026 / 21:09

Nashaniva.com

У Ваўкавыўску пракурор распачаў крымінальную справу супраць 41‑гадовага мясцовага жыхара, які п'яным пасварыўся са сваім 15‑гадовым сынам і пачаў яго душыць, піша БелТА.

Фота ілюстрацыйнае

Інцыдэнт адбыўся 1 студзеня 2026 года каля 20:00. Падчас канфлікту падлетак на некаторы час страціў прытомнасць.

Юнак успрыняў дзеянні бацькі як рэальную пагрозу жыццю і звярнуўся ў міліцыю. Маці ў гэты час дома не было. Падставай для канфлікту было нібыта нежаданне падлетка ўдзельнічаць у высвятленні адносін з кавалерам сястры.

Паводзіны бацькі, як адзначылі ў пракуратуры, стваралі пагрозу жыццю і здароўю чалавека і тычыліся асноўных інтарэсаў дзяржавы і грамадства, таму справа была распачатая без заявы ад пацярпелага.

Паводле артыкула 186 Крымінальнага кодэкса, мужчыну інкрымінуецца пагроза забойствам. 

Чытайце таксама:

Чатырохгадовы хлопчык стаў сведкам жорсткага забойства маці. Праз 20 гадоў ён успомніў дэталі — забойца пакараны

Мужчына спрабаваў замовіць забойства дзяўчыны, каб адпомсціць за смерць сына

Кілеру з банды Марозава вынеслі прысуд у Гомелі

Каментары да артыкула