Здарэнні66

Кілеру з банды Марозава вынеслі прысуд у Гомелі

Крымінальную справу разгледзеў Гомельскі абласны суд.

Фота: «Гомельская праўда»

Віктар Рэцкі ўваходзіў у склад злачыннай арганізацыі з 1994 года. Ён хаваўся па падробленых дакументах у Расіі і Казахстане, адкуль у сакавіку 2025 года быў экстрадаваны ў нашу краіну і ўзяты пад варту. Абвінавачаны датычны як мінімум да двух рэзанансных злачынстваў, учыненых у 1990‑х гадах, піша «Гомельская праўда».

Віктару Рэцкаму было выстаўлена абвінавачанне ў наўмысным забойстве з асаблівай жорсткасцю двух або больш асоб, учыненым асабліва небяспечным рэцыдывістам з мэтай схаваць або палегчыць іншае злачынства.

Па шэрагу іншых злачынстваў, учыненых абвінавачаным, скончыліся тэрміны даўніны, у сувязі з чым крымінальны пераслед па асобных эпізодах спынены. Сярод іх — удзел у бандыцкім фарміраванні і злачыннай арганізацыі, незаконныя дзеянні з агнястрэльнай зброяй, разбоі.

Гомельскі абласны суд прызнаў Рэцкага вінаватым і прызначыў пакаранне — 15 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем першыя пяць гадоў у турме, а астатнюю частку тэрміну — у папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму. Таксама пастаноўлена спагнаць з яго 40 000 рублёў на карысць пацярпелага боку.

Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны.

Каментары6

  • Пан Януш
    30.01.2026
    В тюрьме идет день за 2 … то 15 не выходит
  • А+
    30.01.2026
    Пан Януш , не совсем так. До приговора день за полтора, но данный приговор и режим может оставить 1:1
  • Красиво считают ябатькины судьи
    30.01.2026
    Случайно оказался рядом с убийством толкнул пьяного агресивного потерпевшего получил обвинение в умышленном убийстве группой лиц с отягчающими и 18 лет в плечи. Был киллером получил 15. Красиво считают.

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома12

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома

Усе навіны →
Усе навіны

Цыгарэта дапамагае сацыялізавацца? Вялікае даследаванне паказала адваротнае1

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі42

МЗС Латвіі пасля сустрэчы з Коўлам: Санкцыі супраць Беларусі павінны захоўвацца8

Расія ўжо пачала размаўляць з «Альтэрнатывай для Германіі» пра магчымасць аднаўлення паставак расійскага газу14

Саудаўская Аравія пакінула еўрапейскія НПЗ без нафты на месяц1

Арына Сабаленка паставіла на корце рэкорд раскошы14

У вядомым галівудскім фільме «Паляўнічы на аленяў» Роберт дэ Ніра і іншыя зоркі гралі беларусаў4

У Мінску часова закрывалі станцыю «Плошча Леніна»

Настаўніца з Кармы сабрала калекцыю з 3000 рэдкіх сартоў таматаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома12

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць