БЕЛ Ł РУС

У Дубаі затрымалі чалавека, які страляў у намесніка начальніка ГРУ

7.02.2026 / 11:33

Nashaniva.com

Пасля замаху яму ўдалося выехаць за мяжу.

Уладзімір Аляксееў. Фота: Мінабароны Расіі

Чалавека, які страляў учора ў Маскве ў генерал-лейтэнанта Аляксеева, затрымалі. Пасля замаху яму ўдалося выехаць за мяжу, піша тэлеграм-канал 112.

Паведамляецца, што яго затрымалі ў Дубаі і разам з тым, хто яму дапамагаў, дастаўляюць у Маскву.

Тым часам Уладзімір Аляксееў прыйшоў у прытомнасць пасля аперацыі. Ён размаўляе, яго жыццю нічога не пагражае.

Учора ў Маскве быў учынены замах на высокапастаўленага вайскоўца. Нападнік зрабіў некалькі стрэлаў і знік. Генералу ўдалося выжыць.

Чытайце таксама:

У Маскве расстралялі намесніка кіраўніка ГРУ

Чалавек, які страляў у намесніка начальніка ГРУ ў Маскве, прыкінуўся дастаўшчыкам ежы

Лаўроў назваў замах на генерала Аляксеева спробай сарваць перамовы

Па падазрэнні ў замаху на генерала Аляксеева адшукваецца мужчына

Генерал Аляксееў, у якога сёння стралялі ў Маскве, датычны да катавання абаронцаў «Азоўсталі». Пракапенка: Справу давядзём да канца

Каментары да артыкула