Лосік: Гэбіст назваў Азаронка неадэкватным
Заўважаныя ў тэлеграме развагі прапагандыста Рыгора Азаронка пра пакутніцтва расійскага імператара Мікалая ІІ, сумешчаныя са здравіцамі ў гонар таварыша Сталіна, нагадалі былому палітвязню Ігару Лосіку эпізод з ягонага турэмнага мінулага.
Рыгор Азаронак. Скрыншот з відэа
«Калі даведаўся ў СІЗА КДБ, што прыйдзецца даць інтэрв’ю, то папрасіў, каб прыйшоў Грыша Азаронак. На што пачуў адказ ад КДБшніка: «Ты што?! Ён жа абсалютна неадэкватны!», — напісаў Лосік.
Чытайце таксама:
Бяляцкі: Азаронка ў калоніі цярпець не могуць, выключаюць адразу
Мірсалімава пасмяялася з бравурнага ўсхвалення Азаронкам смеласці Лукашэнкі ў час пратэстаў
Азаронак пра «Укантакце»: Вы, буржуі, будзеце выконваць указанні беларускай улады