Грамадства2020

«Бацька правільна зрабіў, цяпер больш праведнасці», «Фоты вырваныя з кантэксту». Як прапаганда апраўдвае адключэнне святла на вуліцах

«Сітуацыю ў многім палягчае снежнае покрыва, якое адлюстроўвае святло і натуральным чынам падсвятляе прастору». Менавіта так цяпер гучыць адзін з тэзісаў дзяржаўных СМІ наконт зменаў у графіку вулічнага асвятлення. Хоць улады Мінска ўжо паспелі адкруціць назад сваё рашэнне.

Нясвіж раніцай 5 лютага. Фота: nesvizh-news.by

Пасля абурэння Лукашэнкі, што ліхтары на вуліцах гараць занадта доўга, і патрабавання перайсці ў рэжым жорсткай эканоміі, мясцовыя ўлады паспяшаліся перагледзець графікі. Простыя жыхары масава дзяліліся незадаволенасцю ад цемры, якая апанавала вуліцы, а прапаганда ў сваю чаргу, як звычайна, запэўнівае, што ўсё добра.

Першым на гэтую тэму выказаўся Рыгор Азаронак. У сваім вечаровым эфіры 4 лютага прапагандыст адзначыў:

«У Мінску ўсё нармальна. Вузкія вулачкі ўсе асвятляюцца. Усё зроблена з розумам, але для эканоміі сродкаў. Таму што, прабачце, калі ласка, жыць хочам добра, прыгожа, у рэстаранах есці…

Трэба да ўсяго падыходзіць па-гаспадарчы. Бацька абсалютна правільна зрабіў. (…) Цяпер у нас не Лас-Вегас. І нармальна, і добра. Больш душэўнасці цяпер, праведнасці. У рэшце рэшт, вечарам дома каханнем трэба займацца».

Скрыншот відэа

Працягваючы сваю думку, ён абрынуўся на крытыкаў:

«Ліхтары працуюць там, дзе людзі ходзяць. А там, дзе гэта не так трэба, на трасах, яшчэ недзе, то, зразумела… Хлусяць жа, сволачы. Усё асветлена. І за горадам, і ў горадзе. (…) Рацыяналізавалі, зрабілі больш эканомна. Ну навошта на ноч свяціць гэтыя магістральныя рэкламы і ўсё астатняе? Абсалютна правільна Бацька сказаў — гаспадарскі падыход».

Сёння зранку выданне «Мінская праўда» на сваім сайце зладзіла сапраўдную «пераклічку гарадоў», публікуючы фотасправаздачы з вуліц, дзе працуюць ліхтары. Па словах аўтараў, 4 лютага жыхары Валожына забілі трывогу наконт магчымай цемры, але журналісты іх супакоілі:

«Сёння раніцай выйшлі і праверылі. Ніякай цемры, дабрацца да пункта прызначэння мясцовым не складае цяжкасцяў».

У Стоўбцах сітуацыю апісалі як амаль непрыкметную для грамадзян:

«Выключэнне ліхтароў здарылася незадоўга да світання. Да гэтага часу дзеці ўжо паспелі дабрацца да школ, а дарослыя прыехаць на працу. Так што істотнай розніцы і дыскамфорту мясцовыя жыхары не павінны заўважыць, а эканомія электраэнергіі атрымаецца каласальная».

Карэспандэнты сцвярджаюць, што для зон павышанай небяспекі зрабілі выключэнне:

«Адзінае выключэнне — прыпынак грамадскага транспарту. (…) У Заямным (…) быў заўважаны асобы рэжым у зонах павышанай небяспекі (пешаходныя пераходы, школы, бальніцы)».

Усё добра, па словах карэспандэнтаў, і ў Лагойску:

«Згодна з новаўвядзеннем, вулічныя ліхтары цяпер выключаюць, адштурхоўваючыся ад часу ўзыходу сонца. Да моманту адключэння асвятлення на вуліцах было не асоба шматлюдна».

Журналіст Аляксандр Клімавец з Лагойска заявіў, што фоты цёмных вуліц былі вырваныя з кантэксту. Ён іх зрабіў нібыта за хвіліну да таго, як ліхтары ўключылі. «На фота і відэа спецыяльна зменшана экспазіцыя, каб паказаць кантраснасць. Таму яны выйшлі такімі цёмнымі».

Падобная справаздача прыйшла і з Вілейкі:

«Раніцай 5 лютага жыхароў не пакінулі ў цемры — асвятленне на участках вуліц выключалі паэтапна. На многіх вуліцах ліхтары перасталі працаваць, калі ўжо святлела».

Найбольш знаходлівым аказаўся журналіст са Смалявіч, які знайшоў альтэрнатыўныя крыніцы святла:

«У Смалявічах раніцай 5 лютага крыху раней адключылі ліхтары, але асвятлення дастаткова ад фар машын, ліхтароў над пад’ездамі і снегу».

Карэспандэнт з Жодзіна выказваецца больш стрымана, прызнаўшы, што стала «крыху цямней»:

«Сёння ў Жодзіне ліхтары на вуліцах згаслі крыху раней за звычайнае. (…) Заўважна частковае адключэнне асвятлення — крыху цямней стала практычна па ўсёй магістралі трасы Р-53».

Журналістка сайта навін Мінскага раёна Pristalica.by (іх заснавальнік — Мінскі райвыканкам) Таццяна Конюх у сваім матэрыяле «Праверылі, як у Заслаўі раніцай працавала вулічнае асвятленне» называе ініцыятыву Лукашэнкі «правільнай і своечасовай», бо «карэкціроўка часу ўключэння і адключэння ліхтароў у ранішнія і вячэрнія прыцемкі, натуральна, прыносіць адчувальны эфект».

Шукаючы хоць нешта станоўчае, яна звяртаецца да ролі надвор’я:

«Зараз варта ўлічваць, што ў зімовы перыяд сітуацыю ў многім палягчае снежнае покрыва, якое адлюстроўвае святло і натуральным чынам падсвятляе прастору. Гэта дазваляе бяспечна скарачаць час працы асвятлення без сур’ёзнай шкоды для бачнасці».

Снег, па словах карэспандэнта з Маладзечна, дапамагае асвятляць вуліцы і там. 

«У снега, які падае, ёсць выдатная ўласцівасць — пасля выключэння вулічнага асвятлення менавіта ён робіць прыкметнымі пешаходаў і ў світальным змроку рэзка кантрастуе з жыхарамі горада, якія спяшаюцца на працу і вучобу».

Журналісты «Нясвіжскіх навін» таксама запэўніваюць, што ў горадзе пасля карэкціроўкі «захоўваецца неабходны ўзровень асветленасці». І зноў жа згадваюць пра снег:

«Дадатковую яркасць вуліцам дадае снег, які выпаў, адлюстроўваючы святло і робячы горад яшчэ больш камфортным для жыхароў».

У выніку нясвіжская раёнка называе гэта прадуманай стратэгіяй:

«Такі комплексны падыход дазваляе эфектыўна выкарыстоўваць рэсурсы, падтрымліваючы высокі стандарт гарадскога асяроддзя».

Дзіўна, чаму прапагандысты яшчэ Месяц і зоркі не ўключылі ў гэты «комплексны падыход»?

Каментары20

  • Аналитик
    05.02.2026
    А у нас когда-то был Лас-Вегас?
  • GJ
    05.02.2026
    И весь этот маразм затеяли только ради того, чтобы сэкономить тысяч 300 USD в месяц в масштабе всей страны?
  • снех
    05.02.2026
    бацька ящо й на снех дахаварыуся.... эх, неблахадарный народец

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай17

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

Маці пакінула сына з 13‑гадовай дачкой суседзяў — хлопчык загінуў9

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп6

Украіна не ўваходзіць у парадак дня сустрэчы Пуціна, Трампа і Сі3

SpaceX адмовілася ад спробы злавіць ніжнюю ступень ракеты Starship, але яшчэ можа паспрабаваць злавіць верхнюю3

«Я нарадзіла маленькую прынцэсу». Кумір міленіялаў Аўрыл Лавінь упершыню стала мамай у 42 гады

Што знайшлі ў вязніцы Крэўскага замка, дзе ў 1382‑м задушылі Кейстута? Яна была пахаваная пад заваламі пасля штурму Свідрыгайлы амаль 600 гадоў5

Усе аэрапорты ЗША на некалькі гадзін прыпынялі вылеты

Наколькі добра дзіця будзе спаць уначы, вызначаецца яшчэ да нараджэння. І будучая маці можа на гэта паўплываць

Тэлевізары LG «гніюць» з краёў: працяглы тэст паказаў праблему OLED-экранаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай17

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць