БЕЛ Ł РУС

Еўрапарламент прыпыніў працэс ратыфікацыі гандлёвай дамовы з ЗША праз няпэўнасць з трампаўскімі мытамі

23.02.2026 / 18:52

Nashaniva.com

Еўрапейскі парламент прыпыніў працэс зацвярджэння маштабнай гандлёвай дамовы са Злучанымі Штатамі. Такое рашэнне прынята на фоне сітуацыі вакол мытнай палітыкі, звязанай з дзеяннямі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Фота: Michael Nguyen/NurPhoto via Getty Images

Кіраўнік камітэта па міжнародным гандлі Еўрапарламента Бернд Ланге паведаміў, што наступствы рашэння Вярхоўнага суда ЗША нельга ігнараваць. На яго думку, працягваць працу, нібы нічога не адбылося, немагчыма. Паводле яго слоў, сітуацыя стала больш няпэўнай, а гэта супярэчыць прынцыпам стабільнасці і прадказальнасці, якіх імкнуліся дасягнуць у межах пагаднення.

Праца над зацвярджэннем дамовы прыпыненая да таго часу, пакуль не з’явіцца больш выразнасці і юрыдычнай пэўнасці ў гандлёвых адносінах паміж ЕС і ЗША. Запланаванае галасаванне адкладзена, а далейшыя крокі будуць перагледжаныя ў найбліжэйшы час.

20 лютага Вярхоўны суд ЗША прызнаў незаконнымі маштабныя глабальныя тарыфы, уведзеныя прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам раней. У адказ Еўрапейская камісія запатрабавала ад амерыканскай адміністрацыі поўнай яснасці адносна далейшай гандлёвай палітыкі пасля гэтага рашэння.

Чытайце таксама:

Вярхоўны суд ЗША прыняў рашэнне аб адмене большасці тарыфаў, уведзеных Дональдам Трампам

Еўракамісія звярнулася ў Белы дом па тлумачэнні, што цяпер будзе з гандлёвай дамовай пасля адмены трампаўскіх мытаў

Трамп назваў ганьбай рашэнне «гэтых чортавых судоў»

Трамп дадаў яшчэ 10% тарыфаў на ўвесь імпарт пасля прызнання ранейшых мытаў незаконнымі

Трамп павысіў глабальныя тарыфы з 10% да 15%

Каментары да артыкула