Свет22

Трамп дадаў яшчэ 10% тарыфаў на ўвесь імпарт пасля прызнання ранейшых мытаў незаконнымі

Падчас прэс-брыфінгу ў Белым доме 20 лютага Трамп заявіў, што не адмовіцца ад сваёй тарыфнай палітыкі і падпіша ўказ аб увядзенні 10‑працэнтных глабальных тарыфаў у адпаведнасці з раздзелам 122 Закона аб гандлі 1974 года — у дадатак да ўжо наяўных тарыфаў.

Дональд Трамп. Фота: AP Photo/Alex Brandon

Раней 20 лютага Вярхоўны суд ЗША 6‑цю галасамі супраць 3‑х адмяніў маштабныя імпартныя мыты, уведзеныя Трампам на падставе Закона аб міжнародных надзвычайных эканамічных паўнамоцтвах (IEEPA) 1977 года. Суд пастанавіў, што Канстытуцыя ЗША выразна надае права ўводзіць падаткі і мыты Кангрэсу, а не прэзідэнту. Старшыня суда Джон Робертс падкрэсліў, што стваральнікі Канстытуцыі не надзялялі выканаўчую ўладу правам самастойна ўводзіць тарыфы.

Трамп, аднак, заявіў, што рашэнне суда закранае толькі канкрэтнае выкарыстанне IEEPA і што ў яго застаюцца іншыя законныя механізмы для ўвядзення мытаў.

«Таму, пачынаючы з моманту ўступлення ў сілу, усе тарыфы па нацыянальнай бяспецы ў адпаведнасці з раздзелам 232 і наяўныя тарыфы 301… застаюцца на месцы, у поўным аб’ёме і ў поўнай сіле і дзеянні», — сказаў прэзідэнт ЗША.

Таксама ягоная адміністрацыя плануе ініцыяваць новыя расследаванні ў межах раздзела 301 для барацьбы з «несумленнымі гандлёвымі практыкамі».

Сярод альтэрнатыўных інструментаў, даступных прэзідэнту ЗША, ключавымі лічацца раздзелы 301 і 122 Закона аб гандлі 1974 года. Раздзел 301 дазваляе ўводзіць меры ў адказ пасля расследавання гандлёвых парушэнняў з боку іншых краін, але працэдура можа заняць да года, што абмяжоўвае хуткасць дзеянняў. Раздзел 122 дае магчымасць хутка ўвесці часовыя імпартныя надбаўкі да 15% або квоты, але не больш як на 150 дзён без ухвалення Кангрэса.

Міністр фінансаў ЗША Скот Бесент ужо прызнаў, што гэтыя альтэрнатыўныя механізмы менш магутныя і эфектыўныя, чым выкарыстанне надзвычайных паўнамоцтваў па IEEPA.

Паводле апытанняў, тарыфная палітыка не карыстаецца шырокай падтрымкай выбаршчыкаў ЗША, якія больш заклапочаныя ростам цэн і даступнасцю тавараў. Аднак Трамп неаднаразова заяўляў, што гэтае пытанне мае прынцыповае значэнне для яго эканамічнай праграмы.

Каментары2

  • SHPROTUS
    21.02.2026
    Растратив всех тузов, Трумп начал доставать их из рукава, значит скоро канделябрами получит. Абсолютно бездарный во всем, неудивительно его облизывают только подобные ему
  • понятно
    21.02.2026
    Похоже, Дони решил, разогнать Верховный Суд США?
    В свете призывов Дони, взять под полный контроль Республиканской Партии США предстоящие довыборы, в ПП и Сенат США, в ноябре 2026 года и выборы Президента США в 2028 году, то Верховный Суд США становится основной преградой для этих целей. Даже не смотря на то, что большинство судей Верховного Суда США - назначенцы Дони.
    Оно и понятно, у Дони, перед его глазами, кардинальные решения по разгону Судов и Парламентов, с последующим взятием под контроль всех "выборов" и "референдумов", в России и РБ, его лучшим другом владимиром питерским и господином президентом лукашенко...

Цяпер чытаюць

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры6

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Мінска адкрыўся новы салон Geely і Belgee3

Дэпутата Еўрапарламента, які расследаваў злоўжыванні Pegasus, самога ўзламалі гэтай шпіёнскай праграмай

Трамп пажадаў Лукашэнку «мірнага года»23

Ватыкан адлучыў ад царквы Брацтва святога Пія X. Раскольнікі маюць капліцу ў Мінску, дзе ўсё па-руску — што цяпер чакае гэтых вернікаў18

Ці працуе ўжо новы спосаб аплаты ў крамах па QR-кодзе? Журналісты праверылі

Машына з расійскімі чыноўнікамі падарвалася на міне пад Курскам1

Надмагіллі вернуць на Сухую. Улады адрэагавалі на вываз камянёў з Яўрэйскіх могілак у Мінску2

Цырымонія ўскладання кветак да Кургана Славы прайшла без Лукашэнкі15

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры6

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць