БЕЛ Ł РУС

«Баявому генералу» Кубракову на памяць пра расправу 2020 года падарылі кулямёт

23.02.2026 / 22:46

Nashaniva.com

Міністэрства ўнутраных спраў распаўсюдзіла відэа, на якім міністру Івану Кубракову на дзень 23 лютага падарылі музейны кулямёт, адзначыўшы, што гэта за заслугі ў правядзенні палітычных рэпрэсій.

Скрыншот з відэа

Перад тым, як уручыць Кубракову падарунак, яго называюць «баявым генералам», і згадваюць, што

«ў 2020 годзе генеральная бітва праходзіла на вуліцах Мінска і была выйграная. А пасля ўжо ўсё астатняе, мы дабілі гэтага ворага».

У памяць пра гэта Кубракову «ад душы, ад усяго асабовага складу» падарылі музейны кулямёт, адзначыўшы, што ён будзе яму не лішні.

Чытайце таксама:

«Вы падаеце ўсім нам прыклад». Арцыбіскуп Станеўскі павіншаваў Віктара Хрэніна з 23 лютага

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

«Кубракоў — малайчына!». Лукашэнка пахваліў дзейнасць міліцыі падчас нападу ў Смалявіцкім раёне

Каментары да артыкула