БЕЛ Ł РУС

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

24.02.2026 / 22:17

Nashaniva.com

24 лютага Генеральная асамблея ААН ухваліла рэзалюцыю «Падтрымка трывалага міру ва Украіне», ініцыяваную ўкраінскім бокам. За дакумент прагаласавалі 107 дзяржаў, 51 краіна ўстрымалася, а 12 выступілі супраць.

Беларусь была сярод тых, хто разам з Расіяй галасаваў супраць рэзалюцыі. Таксама адназначна на расійскі бок сталі Буркіна-Фасо, Бурундзі, Іран, КНДР, Куба, Малі, Нігер, Нікарагуа, Судан і Эрытрэя.

Злучаныя Штаты Амерыкі пры галасаванні ўстрымаліся. Таксама сярод тых, хто ўстрымаўся, былі Кітай, Індыя, Венгрыя, Казахстан, Кыргызстан, Арменія, Пакістан, Сербія, Таджыкістан, Узбекістан, манархіі Блізкага Усходу. Азербайджан галасаванне праігнараваў, а Славакія прагаласавала за. 

Чытайце таксама:

Фон дэр Ляен паабяцала, што Украіна атрымае заблакаваныя Орбанам 90 мільярдаў еўра «так ці інакш»

Пацверджаныя страты Расіі ў вайне супраць Украіны перавысілі 200 тысяч чалавек

Прасоўванне Расіі ва Украіне практычна спынілася

Пяскоў: Мэты вайны ва Украіне не дасягнутыя цалкам

Вашынгтон паставіў новую дату завяршэння вайны ва Украіне — Bloomberg

Ціханоўская звярнулася да ўкраінцаў: Мы, беларусы, ведаем, што такое Расія. Мы ведаем яе імперскія апетыты

У 2025 у Расіі апублікавалі на 40% больш некралогаў па вайскоўцах, чым у 2024

Каментары да артыкула