БЕЛ Ł РУС

Хлопец з Гродна закруціў хітрамудрую крымінальную схему з падменай тавараў з маркетплэйса

3.03.2026 / 20:21

Nashaniva.com

Жыхар Гродна знайшоў сабе крыніцу заробку, распрацаваўшы схему з падменай тавараў на маркетплэйсе. Чатыры разы яна нават спрацавала, але да пары збан ваду носіць, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Скрыншот з відэа

25‑гадовы мужчына заказваў два аднолькавыя тавары — адзін арыгінальны, другі танную копію. Атрымаўшы брэндавы тавар, ён прадаваў яго па цане ніжэйшай за рынкавую, а копію вяртаў у пункт выдачы, як быццам гэта арыгінал.

Такую схему ён паўтарыў не менш за чатыры разы, пакуль яго не выкрылі. Служба бяспекі маркетплэйса паведаміла ў міліцыю пра нанесеную яму матэрыяльную шкоду на суму больш за 4 тысячы рублёў.

У дачыненні да затрыманага завялі крымінальную справу па артыкуле «Махлярства, учыненае паўторна». Пакаранне па гэтым артыкуле можа прадугледжваць пазбаўленне волі на тэрмін да чатырох гадоў.

Чытайце таксама:

Пенсіянерка 10 дзён выносіла з дому грошы і золата для махляроў

Пенсіянерка аформіла на сябе для махляроў 21 сім-карту

19‑гадовы хлопец вынес махлярам усе грошы бацькоў

Жыхар Вілейкі спалохаўся абвінавачання ў фінансаванні УСУ і аддаў махлярам больш за 126 тысяч рублёў

Каментары да артыкула