Здарэнні

Пенсіянерка 10 дзён выносіла з дому грошы і золата для махляроў

Чарговая гісторыя, звязаная з тэлефоннымі ашуканцамі, адбылася ў Мінску.

На лінію «102» звярнуўся сын 64‑гадовай мінчанкі, якая стала ахвярай аферыстаў, піша «Міліцыя Мінска».

Мужчына расказаў, што яго мама перадала невядомым, якія пазванілі пад выглядам замены лічыльнікаў, код з СМС-паведамлення.

Пасля чаго пенсіянерцы ў месенджары паступіў званок ад ілжэправаахоўніка, які паведаміў пра падазроную актыўнасць на яе рахунках і запатрабаваў неадкладна прыехаць па пазначаным адрасе.

Жанчына адмовілася, спасылаючыся на догляд хворай сваячкі. У адказ на гэта махляр пад пагрозай вобшуку ў кватэры прымусіў выконваць яго патрабаванні.

На працягу дзесяці дзён пенсіянерка аддавала свае зберажэнні і залатыя ўпрыгожванні махлярам.

Яна пакінула каля дзвярэй пакет з 15 000 рублёў, які забраў кур'ер, а пазней памясціла ў паштовую скрыню пакет з залатымі вырабамі і 9 000 рублёў. Таксама жанчына прадаставіла нумары сваіх банкаўскіх картак, з якіх аферысты спісалі яшчэ 14 500 рублёў.

Увесь гэты час махляр падтрымліваў кантакт з пенсіянеркай, цікавіўся яе здароўем і самаадчуваннем сваячкі, запэўніваючы, што перададзеныя раней зберажэнні ў бяспецы.

Адчуўшы неладное, жанчына расказала пра ўсё сыну, які звярнуўся ў міліцыю.

Каментары

Цяпер чытаюць

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам46

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам

Усе навіны →
Усе навіны

Лідарка «Альтэрнатывы для Германіі» абвінаваціла Украіну ў абстрэлах Данбаса да 2022 года і прапанавала здаць Пуціну захопленыя тэрыторыі58

Віцэ-прэм'ера Шулейку панізілі да дырэктара мясакамбіната3

Беларуса звольнілі з працы пасля трох спагнанняў. Ён пайшоў у суд і выйграў

У Інсбруку неабыякавы беларус падставіў нагу, каб чужы груз вагой некалькі сотняў кілаграмаў не зваліўся на зямлю

Беларусы сабралі грошы на першы генератар для Украіны8

У Фінляндыі беларус уцякаў ад паліцыі на ровары праз поле — пасля спробы зліць паліва з грузавіка3

У «Еўраопце» знайшлі распушчальную каву, якая каштуе больш за 450 рублёў за кілаграм2

У Мінску паказалі першы беларускі фільм пра бокс — у ім зняліся чэмпіёны свету

12‑гадовы хлопчык праглынуў кавалак шпажкі для мяса і трываў боль восем дзён3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам46

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць