Частцы беларускіх студэнтаў павялічылі стыпендыі
Павышэнне закране навучэнцаў тэхнічных спецыяльнасцяў з паспяховасцю 9—10 балаў — выплаты павялічаныя з 1 лютага 2026 года. Адпаведны ўказ 5 сакавіка падпісаў Аляксандр Лукашэнка.
Здымак ілюстрацыйны. Фота Горацкай сельгасакадэміі
У адпаведнасці з новымі правіламі ў БДТУ стыпендыя студэнтам-«тэхнарам» вырасце з 257 да 300 рублёў, а ў БДУ — з 334 да 390 рублёў.
Таксама ў адпаведнасці з гэтым указам створаць адзіную Рэспубліканскую раду па падтрымцы адоранай моладзі і перагледзяць правілы заахвочвання і грантаў. Раней такіх структур было чатыры.
Старшынёй Рэспубліканскай рады прызначаны старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Каранік.
Чытайце таксама:
У Слоніме навучэнку каледжа пазбавілі права самой распараджацца стыпендыяй
Аўстрыйская ВНУ адкрыла набор на стыпендыю імя Святланы Ціханоўскай