БЕЛ Ł РУС

У Лошыцкім парку адновяць стары млын

6.03.2026 / 18:22

Nashaniva.com

У Лошыцкім сядзібна-паркавым комплексе ў Мінску плануюць аднавіць гістарычны млын. Пра гэта 6 сакавіка на нарадзе ў Мінгарвыканкаме паведаміў кіраўнік прадпрыемства «Мінская спадчына» Аляксандр Яцко, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Руіны былога млына. Фота: findit.city

Аднаўленне млына стане адным з апошніх этапаў рэканструкцыі ўсяго комплексу. Будынкі, дзе раней знаходзіліся млын і капліца, доўгі час былі ў занядбаным і разбураным стане, таму іх плануюць аднавіць з максімальным захаваннем гістарычнага выгляду. Цяпер завяршаецца падрыхтоўка праектна-каштарыснай дакументацыі.

Млыну хочуць вярнуць не толькі знешні выгляд, але і яго ранейшую функцыю. Унутры збіраюцца паставіць сапраўдны млынавы механізм, які будзе малоць муку. Паводле адной з ідэй, турысты змогуць паспрабаваць стравы, прыгатаваныя з мукі, змеленай на гэтым млыне.

Будынак капліцы атрымае новае прызначэнне: там плануюць адкрыць шматфункцыянальны турыстычны інфармацыйна-асветніцкі цэнтр, дзе наведнікі змогуць даведацца пра гісторыю Лошыцкага комплексу.

Старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў падкрэсліў, што праект трэба рэалізаваць вельмі старанна. Механізм млына, як ён лічыць, павінен быць добра бачны для наведнікаў, але пры гэтым працаваць цалкам бяспечна.

Чытайце таксама:

З раскошным відам на ваду. У сталіцы пачынае фармавацца новы мікрараён, першы дом хутка будзе гатовы

«Горы растуць, нам потым гэтым дыхаць». Жыхары шматпавярховіка ў Лошыцы незадаволеныя «снежным суседам»

Якія гістарычныя аб’екты ў Мінску адрэстаўруюць у наступныя гады

Каментары да артыкула