БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка намякнуў, што ў Мінск хутка зноў прыедуць амерыканцы

8.03.2026 / 21:31

Nashaniva.com

Пра амерыканцаў Аляксандр Лукашэнка згадаў 8 сакавіка падчас наведвання рэстарацыі сеткі «Мак.бай», якая знаходзіцца ў Першым нацыянальным гандлёвым доме ў Мінску.

Аляксандр Лукашэнка. Фота: БелТА

Падчас гэтага візіту Лукашэнка нагадаў, што пасля адыходу сеткі «Макдональдс» з Беларусі было даручана стварыць айчынны аналаг, які не будзе горшы за амерыканскую сетку. У выніку ўстанова змяніла назву, а для падрыхтоўкі страў пачалі выкарыстоўваць беларускія прадукты.

«А цяпер няхай амерыканцы прыйдуць і паглядзяць. Прыедуць да мяне — абавязкова прывядзі іх сюды, — звярнуўся Лукашэнка да першага віцэ-прэм’ера Мікалая Снапкова. — Скажы: пойдзем у «Макдональдс». Беларусы працуюць, беларускае абсталяванне, беларускі прадукт».

Ранейшыя візіты ў Мінск высокапастаўленых амерыканскіх прадстаўнікоў суправаджаліся вызваленнем з турмаў і калоній дзясяткаў палітзняволеных — праўда, з адначасовым прымусовым іх выдварэннем з тэрыторыі Беларусі. 

Чытайце таксама:

Пры наведванні Лукашэнкам Мак.бай не абышлося без Умкі на стале ФОТАФАКТ

Лукашэнка загадаў перайменаваць у Беларусі каву амерыкана

«Што, ізноў не аплачана?» Перад Лукашэнкам у Мак.бай хваліліся цуда-апаратам, які пры ім адмовіўся працаваць

Лукашэнка 8 сакавіка прыехаў у «Мак.бай» ФОТЫ

Каментары да артыкула