Грамадства88

«Што, ізноў не аплачана?» Перад Лукашэнкам у Мак.бай хваліліся цуда-апаратам, які пры ім адмовіўся працаваць

Дзяржаўныя СМІ знялі падрабязны сюжэт, як Лукашэнку вадзілі па рэстарацыі Мак.бай і паказвалі, як у ёй усё цудоўна арганізавана. Але ў адным месцы здарыўся канфуз.

Скрыншот з відэа

У пачатку экскурсіі Лукашэнка заявіў, што ён, маўляў, не толькі ні разу не быў у Макдональдсе, які цяпер ператварыўся ў Мак.бай, але за ўсё сваё 71‑гадовае жыццё нібыта толькі не больш за тры разы быў і ў звычайных рэстаранах, уключаючы савецкія. 

Мабыць, менавіта з увагі на неафіцтва Лукашэнкі яму падрабязна тлумачылі многія элементарныя рэчы, добра знаёмыя і зразумелыя большасці наведвальнікаў устаноў. Сярод іншага дырэктарка сеткі «Мак.бай» Вікторыя Данько разам з першым віцэ-прэм'ерам Мікалаем Снапковым немалую частку сюжэту прэзентавалі яму апарат самаабслугоўвання, праз экран якога карыстальнік сам фармуе заказ і яго аплачвае (як акрэсліў Лукашэнка: «тыцнуў пальцам — заплаціў»). 

Скрыншот з відэа

Усё было добра, пакуль не дайшла справа да аплаты. Хоць заказ паспяхова сфармавалі, карткай Снапкова разлічыцца не ўдалося — сістэма два разы выдала памылку. Урэшце ад апарата так і адышлі, не дабіўшыся ад яго толку. 

Пры гэтым акурат у той час, як апарат думаў, Снапкоў вырашыў перад Лукашэнкам пахваліцца, што нібыта самай складанай задачай было стварыць адпаведнае праграмнае забеспячэнне, і замест амерыканскага мясцовыя спецыялісты зрабілі сваё. Лукашэнка ўжо нават вынес падзяку: «Вось за гэта малайцы!», а адказны за гэту справу, усцешаны, стаў паведамляць яму, што менавіта яны здолелі зрабіць.

Акурат тут і здарыўся канфуз, што аплата другі раз не прайшла, і Лукашэнка, які якраз глядзеў на экран, гэта заўважыў. Праўда, даваць наганяю прылюдна не стаў, і ўсю сітуацыю перавялі ў жарт, пайшоўшы далей. Снапкоў толькі ўжо па дарозе спрабаваў дагаварыць: «Гэта, канешне, быў подзвіг. Гэта крута. Софт увесь наш».

Каментары8

  • Імя
    08.03.2026
    Сіпаты вар'ят жыве за чужы кошт ужо 31 год, плюс крадзе яшчэ
  • @
    08.03.2026
    Нават апарат не паважае таракана
  • Гарамбуш
    08.03.2026
    И эти люди управляют страной? Сейчас любой школьник навайбкодит за день такой софт для покупок

Цяпер чытаюць

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі15

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Усе навіны →
Усе навіны

У Кыргызстане на вышыні 4500 метраў знайшлі рэчы зніклых беларускіх альпіністаў

Наступнае «Еўрабачанне» пройдзе ў балгарскім Бургасе

Расійская пенсіянерка пераканала студэнта, што на ім смяротныя сурокі, і забрала грошы. А пасля чатыры гады хавалася ў Беларусі1

Дроны атакавалі Маскву і Ленінградскую вобласць2

Статкевіч: Чаму ў іх 80, а ў нас 205

Памёр купалавец Мікалай Кучыц2

Міліцэйскага начальніка з Ляхавічаў пакаралі за тое, што адказаў Случаку па-руску6

У Віцебску жанчына павесіла ў пад'ездзе непатрэбную карціну і не ведала, што яна шэдэўр4

Мінскае «Дынама» і «МЛ Віцебск» вылецелі з еўракубкаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі15

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць