Макрон заявіў пра намер Францыі разам з іншымі краінамі Захаду разблакаваць Армузскі праліў
Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заявіў, што краіны Захаду працуюць над аднаўленнем свабоды суднаходства ў Армузскім праліве на фоне вайны на Блізкім Усходзе.
Эмануэль Макрон. Фота: Ludovic Marin / AP
Паводле слоў французскага прэзідэнта, фактычнае закрыццё марскіх шляхоў ужо ўплывае на сусветную эканоміку. Каб гарантаваць бяспеку марскіх перавозак, плануецца задзейнічаць марскую місію Еўрапейскага саюза «Аспідэс», і гэта місія будзе «чыста абароннай».
Аперацыя «Аспідэс» была запушчаная Еўрасаюзам у лютым 2024 года для абароны камерцыйных суднаў ад нападаў у Чырвоным моры, праліве Баб-эль-Мандэб і Персідскім заліве. Яе асноўныя задачы — суправаджэнне суднаў і гарантаванне бяспекі суднаходства.
Разгортванне самой Францыі ў Міжземным моры, Чырвоным моры і Армузскім праліве будзе ўключаць восем фрэгатаў, адзін авіяносец «Шарль дэ Голь» і два дэсантныя верталётаносцы.
Чытайце таксама:
Як адрэагавалі ў свеце на аперацыю ЗША і Ізраіля супраць Ірана
Макрон заявіў, што эскалацыя павінна спыніцца
Танкер з саудаўскай нафтай прайшоў праз Армузскі праліў, нягледзячы на блакаду з боку Ірана
Трамп: Цэны на нафту ўпадуць пасля знішчэння ядзернай праграмы Ірана
Цэны на нафту ўпершыню з 2022 года падняліся вышэй за 115 даляраў за бараль
Суднаходства ў Армузскім праліве амаль спынілася, але кітайцы спрабуюць дамовіцца