БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка павіншаваў Маджтабу Хаменеі з абраннем Вярхоўным лідарам Ірана

9.03.2026 / 19:36

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і асабіста павіншаваў Маджтабу Хасэйні Хаменеі з абраннем на найвышэйшую дзяржаўную пасаду — Вярхоўнага лідара і кіраўніка Ісламскай Рэспублікі Іран, паведаміла прэс-служба палітыка.

Маджтаба Хаменеі

У віншаванні адзначаецца, што Іран займае асаблівае месца ў гісторыі і цывілізацыйнай спадчыне чалавецтва. 

Са слоў Лукашэнкі, новы кіраўнік узначаліў краіну ў вельмі складаных умовах, аднак ёсць упэўненасць, што пад яго кіраўніцтвам Іран будзе працягваць шлях абароны незалежнасці, забеспячэння стабільнага развіцця, захавання духоўнай спадчыны і ўмацавання сваёй ролі на міжнароднай арэне. 

Таксама ў віншаванні падкрэсліваецца, што Беларусь і Іран даўно падтрымліваюць трывалыя сяброўскія стасункі, заснаваныя на ўзаемнай павазе і даверы. Беларусь высока ацэньвае партнёрства з Тэгеранам і надае вялікае значэнне далейшаму развіццю кантактаў на ўсіх узроўнях.

На заканчэнне Лукашэнка пажадаў Маджтабу Хасэйні Хаменеі здароўя, мудрасці і поспехаў у яго місіі, а іранскаму народу — міру, мужнасці і адзінства.

Пра абранне 56‑гадовага Маджтабы Хаменеі, сына забітага 28 лютага ў выніку ўдару Ізраіля аяталы Алі Хаменеі, Вярхоўным лідарам Ірана замест бацькі, афіцыйна стала вядома 8 сакавіка позна ўвечары, хоць іранскія эмігранцкія СМІ паведамлялі пра тое, што Рада экспертаў спынілася менавіта на ягонай кандыдатуры, яшчэ 4 сакавіка. 

Чытайце таксама:

Пуцін ужо павіншаваў Маджтабу Хаменеі, а Лукашэнка не. Чаго чакае?

У Іране праходзіць прысяга новаму лідару Ірана Маджтабе Хаменеі

Трамп незадаволены абраннем Маджтабы Хаменеі

Што вядома пра Маджтабу Хаменеі, якога абралі вярхоўным лідарам Ірана?

Маджтаба Хаменеі афіцыйна стаў Вярхоўным лідарам Ірана

У сына Хаменеі ёсць элітная нерухомасць у Лондане пад бокам у ізраільскай амбасады

Каментары да артыкула