Свет44

У сына Хаменеі ёсць элітная нерухомасць у Лондане пад бокам у ізраільскай амбасады

Паводле інфармацыі агенцтва Bloomberg са спасылкай на дакументы аб уласнасці, Маджтаба Хаменеі — сын забітага вярхоўнага лідара Ірана і магчымы яго пераемнік — валодае дзвюма раскошнымі кватэрамі ў раёне Кенсінгтан у Лондане, прыкладна за 50 метраў ад пасольства Ізраіля.

Morteza Nikoubazl/NurPhoto via Getty Images

Агульны кошт гэтай нерухомасці ацэньваецца прыкладна на 50 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў (больш за 67 мільёнаў даляраў). Апартаменты знаходзяцца на шостым і сёмым паверхах элітнага жылога комплексу і ўключаюць памяшканні для абслугі.

Першую кватэру набылі ў 2014 годзе, другую — праз два гады. Фармальна ўласнікам лічыўся іранскі бізнэсмен Алі Ансары, якога СМІ называюць даверанай асобай сям’і Хаменеі.

Пазней улады Вялікабрытаніі абвінавацілі Ансары ў фінансаванні Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі і ўвялі абмежаванні на ўсе аперацыі з лонданскай нерухомасцю, аформленай на яго імя.

Эксперты, апытаныя Bloomberg, выказалі занепакоенасць тым, што апартаменты чалавека, якога называюць галоўным кандыдатам на пасаду вярхоўнага лідара Ірана, знаходзяцца так блізка да ізраільскага пасольства. Былы дырэктар па бяспецы апазіцыйнага тэлеканала Iran International Роджэр Макмілан выказаў здагадку, што гэтыя кватэры маглі выкарыстоўвацца як пункт назірання за супрацоўнікамі і наведвальнікамі дыпмісіі, што дазваляла адсочваць іх перамяшчэнні і патэнцыйна перахопліваць размовы на адкрытых тэрыторыях амбасады.

Паводле звестак Bloomberg, лонданская нерухомасць Маджтабы Хаменеі можа не абмяжоўвацца гэтымі дзвюма кватэрамі. Мяркуецца, што ён таксама кантралюе яшчэ 11 аб’ектаў у прэстыжным раёне Хэмпстэд на поўначы Лондана, вядомым як «вуліца мільярдэраў». Фармальна ён не значыцца іх уладальнікам, але, паводле некаторых звестак, кіруе гэтай уласнасцю праз звязаныя з ім кампаніі.

Агульны кошт гэтай нерухомасці ацэньваецца прыкладна на 200 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў (каля 270 мільёнаў даляраў). Пры гэтым некаторыя дамы пустуюць або нават знаходзяцца ў занядбаным стане.

Іранскія ўлады ўжо паведамілі, што кандыдатура пераемніка вярхоўнага лідара краіны ўзгодненая, але будзе абвешчаная пазней. У той жа час СМІ паведамляюць пра нібыта раскол у кіроўнай эліце Ірана, дзе даўно назіраўся канфлікт паміж кансерватарамі і больш радыкальнай групай «ястрабаў», які раней стрымліваўся аўтарытэтам загінулага 86‑гадовага Алі Хаменеі.

Каментары4

  • Bøergsson
    09.03.2026
    левакі выказалі занепакоенасьць і шкадаваньні з гэтай нагоды .
  • Імя
    09.03.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Van der Graaf
    09.03.2026
    То чаму тую нерухомасmць яшчэ не разбамбілі?

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік5

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Прыгоды беларуса ў Аўстрыі: арыштавалі за крадзяжы ў складзе банды, спачатку лічылі палякам, а пасля ледзь не выслалі ў Беларусь4

У Расіі экс-міністра родам з Беларусі асудзілі паўторна — яму сядзець яшчэ 14 гадоў3

Беларусаў абаранілі ад схаваных плацяжоў за інтэрнэт. Што зменіцца?

Выбар невялікі. Якую кватэру ў Мінску можна зняць за 1000 рублёў у месяц?4

Заснавальнікі «Контэ» браты Байко пашыраюць свой бізнэс у сельскай гаспадарцы3

Людзі ў шоку ад дзяржынскіх яек у краме. Фабрыка патлумачыла, што здарылася18

Украіна адхіліла прапанову Трампа аб пераглядзе межаў Данбаса11

«Белорусскій сіловік»: Узмацняецца тэндэнцыя да заканчэння «СВА»29

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік5

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць