БЕЛ Ł РУС

Цана Brent адкацілася да $90 за бараль на фоне абяцанняў Трампа хутка скончыць вайну супраць Ірана

10.03.2026 / 11:02

Nashaniva.com

Учора цана перавышала $119.

Танкер у Армузскім праліве. Фота: Stringer/Anadolu via Getty Images

Як піша The Bell, такога ўнутрыдзённага дыяпазону не было ніколі ў гісторыі. Рынак вагаўся «між страхамі працяглага канфлікту вакол Ірана і абяцаннямі Трампа хутка скончыць вайну і адкрыць Армузскі праліў», адзначаюць журналісты.

Раней Дональд Трамп заявіў, што ЗША і Ізраіль «зламалі» Іран і вайна амаль скончаная. Паводле яго слоў, у Тэгерана не засталося «ні флота, ні сувязі, ні ваенна-паветраных сіл». Акрамя таго, палітык пагражаў, што Іран адплаціць, калі будзе перашкаджаць суднаходству ў Армузскім праліве.

Таксама ён аб’явіў, што Вашынгтон разглядае шэраг мер для стрымлівання росту цэн на нафту. Сярод іх, верагодна, можа быць частковае паслабленне санкцый супраць расійскай нафты. Гэта дапаможа павялічыць сусветную прапанову і знізіць цэны, піша агенцтва Reuters.

Чытайце таксама:

Калі вайна ў Іране найбліжэйшым часам не скончыцца, свет можа ўступіць у наймацнейшы энергакрызіс з 1970‑х гадоў

Танкер з саудаўскай нафтай прайшоў праз Армузскі праліў, нягледзячы на блакаду з боку Ірана

Цэны на нафту ўпершыню з 2022 года падняліся вышэй за 115 даляраў за бараль

Каментары да артыкула