БЕЛ Ł РУС

«Напэўна, горш не будзе». Лукашэнка вынайшаў спосаб, як збіраць вялікія ўраджаі на пяску

10.03.2026 / 19:59

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў правесці эксперымент, як палепшыць урадлівасць пясчанай глебы ў Беларусі. Ідэяй ён падзяліўся падчас заслухоўвання дакладу аб дзейнасці Нацыянальнага банка і развіцці эканомікі краіны.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Анлайнер»

Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што ў Беларусі ёсць палі на ўзгорках, дзе глебы пясчаныя і менш прыдатныя для сельскай гаспадаркі. Каб іх з толкам выкарыстоўваць, ён прапанаваў выпрабаваць сумесь з арганічных угнаенняў, торфу і адкідаў калійных соляў. Мэта — падвысіць урадлівасць такіх зямель.

«Я нават падумаў: а што калі ўзяць пласт адкідаў ад калійных соляў, пласт пакласці арганікі, пласт торфу, усё гэта перамяшаць — што атрымаецца? Напэўна, горш не будзе. Там жа ўсё ж такі частка ўгнаенняў калійных застаецца. Заараць іх, а следам унесці торф і арганічныя ўгнаенні, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Тое, што будзе паляпшэнне для глебы, — гэта дакладна. Але наколькі гэта эканамічна абгрунтавана, трэба паэксперыментаваць. Я гатовы паназіраць. Трэба знайсці нейкае «беднае» поле і паспрабаваць на нейкім участку. А можа быць, мы вырашым праблему з адкідамі вакол Салігорска».

Чыноўнікі старанна натуюць словы Лукашэнкі. Фота: БелТА

Палітык прывёў прыклад Кітая, які закупляе беларускі торф для ўгнаення беднай глебы і лічыць гэта эканамічна апраўданым, нягледзячы на вялікія транспартныя выдаткі.

Чытайце таксама:

Лукашэнка гатовы прымаць шмат працавітых узбекаў

Лукашэнка паводзіць сябе ў «макдональдсе» як у савецкай сталоўцы. І думае, што гэта крута

У 2020 годзе за Лукашэнку галасавала 21%. І толькі 6% моладзі — вынікі дзяржаўнага апытання

Лукашэнка на Лагойшчыне пакалупаўся вілкамі ў цялячым гноі

«3‑4 лактацыі прыплоду, малака па 7000 літраў, памножыць на 3». Генерал Караеў патлумачыў сялянам, як вырошчваць цялят

Каментары да артыкула