Грамадства2626

У 2020 годзе за Лукашэнку галасавала 21%. І толькі 6% моладзі — вынікі дзяржаўнага апытання

Састарэлы дыктатар ушчэнт прайграў Святлане Ціханоўскай.

Аляксандр Лукашэнка

Незалежная Беларуская сацыялагічная група апублікавала вынікі электаральнага апытання, якое ў 2020 годзе праводзіў Інстытут сацыялогіі Акадэміі навук.

Невядома, у якія дакладныя даты яно праводзілася — ад гэтага можа залежыць узровень страху, — аднак яно дакладна адбывалася пасля выбараў.

Самае цікавае пытанне — за каго прагаласавалі беларусы.

Вынікі атрымаліся наступныя:

  • Святлана Ціханоўская — 33,3%
  • Не хачу адказваць на гэта пытанне — 25,7%
  • Аляксандр Лукашэнка — 20,9%
  • Не галасаваў — 11,3%
  • Супраць усіх — 6,6%
  • Андрэй Дзмітрыеў — 1,3%
  • Ганна Канапацкая — 0,5%
  • Сяргей Чэрачань — 0,4%

Калі выкінуць тых, хто дакладна заявіў, што не прымаў удзел у галасаванні, атрымліваецца, што за Лукашэнку было 24%, за Ціханоўскую 38%.

Выбарцаў Ціханоўскай было на 60% больш, чым тых, хто прагаласаваў за Лукашэнку.

Цікавыя і дэмаграфічныя вынікі апытання.

Сярод моладзі (18‑24 гадоў) узровень падтрымкі Лукашэнкі і Ціханоўскай адрозніваўся амаль у 10 разоў — мізерныя 5,6% супраць 52,4%.

Сярод узроставай групы 25‑34 гады розніца таксама гіганцкая — 6,5% за Лукашэнку і 45,4% за Ціханоўскую.

А вось сярод пенсіянераў (65+) галасоў за Лукашэнку было істотна больш — 46,6% супраць 17,2%.

Што да Мінска, то тут за Ціханоўскую прагаласавалі 35,4%, а за Лукашэнку — 14,1%.

Даследаванне цалкам: Колькі беларусаў галасавала за Лукашэнку на ранейшых выбарах? Апублікаваныя закрытыя лічбы дзяржаўных апытанняў

Каментары26

  • Дзякуй за лічбы
    09.03.2026
    Яшчэ адно пацвярджэнне, што ніхто не набраў дастатковай колькасці галасоў, каб мець права называць сябе "прэзідэнтам".
  • напомнить кое-кому?
    09.03.2026
    кое-кто в свое время голосовал за кебича
    того, который был сразу за вступление в россию
  • pupupu
    09.03.2026
    Мне здаецца, что ен набрау менш за 20, бо вялiкую колькасць прымушалi

Цяпер чытаюць

«За паўгадзіны — 350 аўтографаў». Як Арына Сабаленка адкрывала ў Мінску тэнісныя корты

«За паўгадзіны — 350 аўтографаў». Як Арына Сабаленка адкрывала ў Мінску тэнісныя корты

Усе навіны →
Усе навіны

Зняволены кіраўнік ZROBIM architects прадае чарговую маёмасць — участак пад турыстычны комплекс на Вілейцы11

Вось на якім самалёце Арына Сабаленка і Георгіяс Франгуліс прыляцелі ў Мінск6

Украінскія вайскоўцы ўпершыню прынялі ўдзел у парадзе да Дня ўзяцця Бастыліі ў Парыжы

На плошчы Якуба Коласа ў Мінску прадаецца кватэра з прасторным адкрытым балконам і відам на горад1

Бяляцкі: Закрылі Honar, LSTR Adzenne і Ragna — русіфікацыя працягваецца45

Сілавікі правялі ператрус у мінскай кватэры вядомага даследчыка сталінскіх рэпрэсій Ігара Станкевіча2

Два беларускія нобелеўскія лаўрэаты сустрэліся ў Варшаве ФОТАФАКТ5

Прэзідэнцкі спартыўны клуб Дзмітрыя Лукашэнкі стварыў мерч для беларускіх ВНУ2

«Я не ведаю нічога больш страшнага, чым каханне». Пра што гаварыла Алексіевіч на Maldzis Фэсце16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«За паўгадзіны — 350 аўтографаў». Як Арына Сабаленка адкрывала ў Мінску тэнісныя корты

«За паўгадзіны — 350 аўтографаў». Як Арына Сабаленка адкрывала ў Мінску тэнісныя корты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць