БЕЛ Ł РУС

Жураўліная адданасць: гісторыя кахання, якое перамагло маразы

10.03.2026 / 23:04

Nashaniva.com

Незвычайную гісторыю расказаў фатограф дзікай прыроды Віктар Казлоўскі. Гэта здарылася пад Маладзечнам, на падворку яго сябра Анатоля, піша тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач».

Здымак ілюстрацыйны. Фота Аляксея Карпенкі

Параненае птушаня шэрага жураўля некалькі гадоў назад трапіла да Анатоля на падворак. Да 2024 года з птушаняці вырас прыгожы дарослы самец, на чые крыкі з неба спусцілася дзікая самка і на лета засталася з ім.

Але ў першую восень самка далучылася да чарады суродзічаў і адляцела ў вырай. Вясной жа 2025 года яна вярнулася! Птушкі выканалі шлюбныя танцы і зноў засталіся разам на ўсё лета.

Восенню журавы толькі адгукаліся на крыкі суродзічаў, якія праляталі побач. Пара засталася зімаваць разам.

Гэтай зімой маразы пад Маладзечнам дасягалі -34°C. Самец на ноч хаваўся ў цёплы хлеў, а яго сяброўка спала на дварэ на невялікім ахапку сена. Раніцай ён выбягаў да яе, і цэлы дзень яны праводзілі разам. Гаспадар падкормліваў жураўліху кукурузай і размарожанай кількай.

Гэтай вясной над падворкам Анатоля праляцела чарада з 12 шэрых журавоў. Яны адгукнуліся на крыкі пары і спусціліся. Птушкі пагаманілі паміж сабой і чарада паляцела далей, а самка засталася. Цяпер будзем чакаць, ці з'явяцца ў пары птушаняты.

Гэтая гісторыя — дзівосны прыклад вернасці ў дзікай прыродзе.

Чытайце таксама:

«Грыша жыве тут, будзе яму кампанія». Сям'я з Бабруйска прытуліла на падворку пяць лебедзяў, якія трапілі ў бяду

«Гэта будзе «Артэк» для жывёл». «Дом Брэсцкага бусла» ўратаваны: улады адгукнуліся

«Найлепшае ў жыцці — бачыць, як узлятаюць ці ўцякаюць тыя, каму мы дапамаглі». Беларуска расказала, як ратуе дзікіх жывёл

«Не такі ўжо ён белы і пухнаты». Кіраўнік цэнтра па ратаванні буслоў расказаў пра іх шмат цікавага

Каментары да артыкула