БЕЛ Ł РУС

Мікола Статкевіч стаў лаўрэатам прэміі Homo Homini 2026

11.03.2026 / 23:14

Nashaniva.com

Прэмія Homo Homini — гэта адна з самых прэстыжных міжнародных узнагарод у галіне правоў чалавека, якую штогод уручае чэшская праваабарончая арганізацыя «Чалавек у бядзе».

Гэтая прэмія прысуджаецца асобам або арганізацыям, якія зрабілі выключны ўклад у абарону правоў чалавека, дэмакратыі і негвалтоўнае вырашэнне палітычных канфліктаў. Уручэнне традыцыйна праходзіць у Празе падчас адкрыцця кінафестывалю «Адзін свет» (Jeden svět).

Сёлетняя ўзнагарода прысуджана Міколу Статкевічу за яго шматгадовую мужнасць і адданасць справе дэмакратыі ў Беларусі, у тым ліку за яго адмову пакінуць краіну пасля выхаду з турмы ў 2025 годзе.

Імя лаўрэата прэміі абвясціў старшыня Сената Чэхіі Мілаш Выстрчыл. Паколькі сам Статкевіч не мог прысутнічаць на цырымоніі, узнагароду ад яго імя атрымала жонка Марына Адамовіч.

Марына Адамовіч з узнагародай. Фота: «Радыё Свабода»

Чытайце таксама:

Статкевіч заклікаў еўрапейцаў стварыць і ўзброіць Беларускі добраахвотніцкі корпус

Статкевіч — беларусам: Ваша цеплыня ахутвала мяне. І я адчуваў яе амаль фізічна

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі

«Спробы стварыць Лукашэнку вобраз «самага чалавечнага чалавека» толькі падкрэсліваюць крайнюю нялюдскасць сістэмы»

Каментары да артыкула