Грамадства66

Статкевіч — беларусам: Ваша цеплыня ахутвала мяне. І я адчуваў яе амаль фізічна

Мікалай Статкевіч звярнуўся да беларусаў са словамі глыбокай удзячнасці за салідарнасць. Ён кажа, што супрацоўнікі турмаў пераконвалі яго, што на волі пра яго ўсе забыліся, але сам ён «амаль фізічна» адчуваў цеплыню і падтрымку людзей. 

Дарагія сябры!

Мы з Марынай шчыра дзякуем усім, хто віншаваў нас з маім вызваленнем, хто прапанаваў падтрымку, хто ўсе гэтыя гады падтрымліваў нас.

Для нас гэта тым болей важна, бо мы ведаем, колькі намаганняў рабіў і робіць правячы рэжым для разбурэння чалавечай салідарнасці.

У зняволенні адмыслова навучаныя супрацоўнікі перыядычна казалі мне, што «на волі пра мяне ўжо ўсе забыліся, што я нікому там не патрэбны». Я адказваў, што, калі нават гэта і так, то што гэта мяняе ў маёй пазіцыі?

Але, насамрэч, ніколі не верыў у сваю «непатрэбнасць», бо адчуваў вашую падтрымку і калі лісты да мяне яшчэ даходзілі (ведаю, што многія людзі заплацілі за салідарнасць сваёй уласнай свабодай), і тады, калі апынуўся на 3 гады ў поўнай інфармацыйнай ізаляцыі. Бо ваша цеплыня ахутвала мяне. І я адчуваў яе амаль фізічна.

Чым болей улада баіцца «свайго» народа, тым болей яна сіл і сродкаў скіроўвае на тое, каб знішчыць салідарнасць паміж людзьмі, ператварыць іх у статак запалоханых адзіночак. Але, як мы пераконваемся зараз, гэтыя намаганні апынуліся беспаспяховымі. Бо салідарнасць была закладзена ў нас на ўзроўні інстынктаў мільёны гадоў таму, калі нашы продкі яшчэ не былі нават пралюдзьмі. Гэтак жа, як клопат пра дзяцей, напрыклад. І ніхто не ў стане гэта разбурыць. Інакш бы мы проста перасталі быць людзьмі. Сапраўднымі людзьмі…

І кожны раз так кранальна, так шчымліва ў сэрцы, калі незнаёмыя людзі (і гэта ў нашай ушчэнт «зачышчанай» краіне!) віншуюць, нават плачуць, убачыўшы нас разам. Аж да слёз на нашых вачах.

Дзякуй вам, Людзі!

Але вельмі балюча хвалюе як шмат людзей яшчэ застаюцца ў зняволенні. Памятаем пра іх, падтрымліваем іх родных, робім усё дзеля іх вызвалення!

Свабоду ўсім палітвязням!

Мікалай Статкевіч

Каментары6

  • Барадзед
    01.03.2026
    Статкевич проявил необычайную настойчивость.
  • Зьдзіслау́
    01.03.2026
    ёсьць небязьпека што да цябе завітаюць ка́ты
  • Бартосік
    01.03.2026
    вы, спадар Статкевіч, уваходзіце у дзесятку найвялікшых і уплывовых беларусаў перыяду 1950-2050

Цяпер чытаюць

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі23

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

Пачобут зноў плануе прыехаць у Беларусь8

У буйных гарадах пачалі падаць цэны на кватэры. Што адбываецца?10

«Я б на хаду выскачыла». Па Мінску ездзіла машына са змяёй на капоце5

Трамп патлумачыў, чаму не называе Пуціна дыктатарам9

Прадстаўнікі разведкі ЗША прыгразілі «неадкладна» спыніць абмен данымі з Украінай у выпадку новых удараў па расійскіх НПЗ15

У якім годзе ў Беларусі былі самыя даступныя кватэры?

У Дзень маці маму Ксюшы з СМА пазбавілі бацькоўскіх правоў20

У Баранавічах праблема: людзі і жывёлы пакідаюць фекаліі ў пад’ездах і ліфтах, а камунальнікі за імі адмаўляюцца прыбіраць23

ЗША прапанавалі размарозіць частку актываў Расіі дзеля перамоваў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі23

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць