Грамадства6565

Статкевіч заклікаў еўрапейцаў стварыць і ўзброіць Беларускі добраахвотніцкі корпус

Мікалай Статкевіч лічыць, што наяўнасць баяздольнай вайсковай адзінкі, створанай беларусамі эміграцыі, стрымае Расію ад агрэсіі.

Байцы Палка Каліноўскага ва Украіне. Скрыншот з відэа

У працяг нядаўна апублікаванага артыкула «Апакаліпсіс заўтра. Зона смерці на балконе», у якім Мікалай Статкевіч перасцярог наконт магчымага нападу Расіі на краіны Балтыі з Беларусі і пагрозы прымянення Масквой ядзернай зброі з беларускай тэрыторыі, нядаўна вызвалены палітвязень у сваім тэлеграм-канале прапанаваў план нейтралізацыі гэтай пагрозы.

Статкевіч прапануе сфарміраваць на тэрыторыі Польшчы з ліку беларусаў-эмігрантаў Беларускі міратворчы добраахвотніцкі корпус. «Мы заклікаем еўрапейскія краіны забяспечыць Корпус фінансава, а таксама баявым рыштункам, узбраеннем і вайсковай (у тым ліку цяжкай) тэхнікай».

Ён таксама прапануе «размясціць Корпус каля беларуска-ўкраінскай мяжы, дзе яго задачай будзе недапушчэнне паўторнай агрэсіі супраць Украіны з беларускай тэрыторыі».

«Таксама задачай Корпуса будзе процідзеянне спробам расійскай агрэсіі супраць краін Балтыі з тэрыторыі Беларусі. Апынуўшыся перад пагрозай удару ў тыл групоўкі ўварвання і з паўсталай краінай за спінай, расійскія мілітарысты будуць вымушаны адмовіцца ад агрэсіі», — спадзяецца Статкевіч.

«Таксама задачай Корпуса будзе сілавое прымушэнне Масквы да вываду сваёй ядзернай зброі з тэрыторыі Беларусі», — мяркуе ён.

На сёння беларусы змагаюцца супраць расійскага імперыялізму ў складзе Узброеных сілаў Украіны. Прынамсі 79 беларусаў загінулі, баронячы незалежнасць Украіны. Сярод знакавых постацяў таго змагання — чэмпіён-вясляр Павел Шурмей, які ўзначальваў Полк Каліноўскага, маладафронтавец Дзяніс «Ваўкалак» Урбановіч, які быў 5 разоў паранены і 33 разы кантужаны. Сярод тых, хто загінуў, — Міраслаў «Мыш» Лазоўскі, а таксама Аляксей Тур, які загінуў, баронячы Кіеў у 2022 годзе. Адзіным з беларусаў-добраахвотнікаў ён быў пасмяротна ўдастоены звання Герой Украіны.

Аднак агульная колькасць беларусаў, якія добраахвотна ўступілі ва ўкраінскую армію недастатковая, каб скласці цэлы корпус. Дакладная лічба беларускіх добраахвотнікаў невядомая, але імаверна за ўвесь час вайны праз УСУ прайшло менш за тысячу беларусаў. Цяпер асобнай беларускай структуры ў УСУ не засталося, беларусы размеркаваныя ва ўласнаўкраінскія адзінкі.

Пакідаючы пасаду, экс-камандзір Палка Каліноўскага Павел Шурмей заявіў, што падраздзяленне ўжо не з'яўляецца палком па колькасці.

Сілавыя і патрыятычныя ініцыятывы ў Польшчы і Літве тыпу «Паспалітага рушэння» таксама аб'ядноўвалі дзясяткі, а не сотні чалавек.

Цяжка сказаць, ці ў выпадку стварэння беларускага міратворчага фарміравання з перспектывамі фінансавання гэта прывабіла б новых ахвотнікаў.

Першым аналагічную ідэю прапаноўваў прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета па пытаннях абароны Вадзім Кабанчук. Ён прыводзіў у прыклад нацыянальныя злучэнні Свабоднай Францыі і Польскага ўрада ў выгнанні часоў мінулай вайны. На думку Вадзіма Кабанчука, новыя фармаванні маглі б уліцца ў польска-ўкраінска-літоўскую брыгаду імя Канстанціна Астрожскага. Кабанчук кажа, што ахвотных — многія сотні.

Каментары65

  • Фэйспалм
    02.03.2026
    Цалкам адарваны ад рэчаіснасці. Нерэальна такое стварыць!

    [Зрэдагавана]
  • 1
    02.03.2026
    Как только корпус двинется к границе РБ, сюда придет армия РФ, с танками, ракетами и будет полноценная война на территории страны. Понятна ненависть Статкевича к режиму - но это не выход, Беларусь просто сравняют в землей. НЕТ! Надо ждать ослабления власти в РФ, а это неизбежно.
  • Багдан
    02.03.2026
    Удакладню - гэты акаўнт верыфікаваны? Вы цытуеце Статкевіча, але ў вас ёсьць пацьверджаньні, што гэта ня фэйк?

    Рэд. Так, гэта ягоны канал.

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы4

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

Ледзяныя муміі і перавал вікінгаў. Як з-пад лёду з'яўляюцца таямніцы, якія змяняюць уяўленні пра свет

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт39

У Салігорску частка жыхароў ужо два тыдні жыве без гарачай вады4

17‑гадовага беларуса затрымалі за стварэнне вядомага віруса-траяна Mamont1

Супербабуляй Беларусі стала жыхарка Скідзеля. Пасля перамогі яна звярнулася да залы па-беларуску: «Будзе жыць вечна!»11

Трайное забойства ў Столінскім раёне — 33‑гадовы вясковец забіў двух сабутыльнікаў і іх маці5

Польшча лічыць блогера Леаніда Мышленніка пагрозай для бяспекі дзяржавы і збіраецца пазбавіць абароны33

Дзве жанчыны танчылі ў Гомелі проста пасярод дарогі2

Памёр Кастусь «Кузя» Іваноў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы4

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць