БЕЛ Ł РУС

Іран стаў біць па аддзяленнях амерыканскіх банкаў на Блізкім Усходзе

14.03.2026 / 21:48

Nashaniva.com

Іранскія беспілотнікі атакавалі аддзяленні амерыканскага банка Citibank у Дубаі і ў сталіцы Бахрэйна Манаме. Пра гэта паведаміла іранскае агенцтва Tasnim.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: tasnimnews.ir

Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР) пацвердзіў удары і заявіў, што яны сталі адказам на нядаўнія атакі супраць двух іранскіх банкаў. Прадстаўнік КВІР Алі Махамад Наіні папярэдзіў, што калі падобныя дзеянні паўторацца, то ўсе аддзяленні амерыканскіх банкаў у рэгіёне могуць стаць законнымі цэлямі.

Раней, 11 сакавіка, у іракскім порце Хор-эль-Зубайр два марскія беспілотнікі ўрэзаліся ў амерыканскі танкер Safesea Vishnu. У момант атакі судна перагружала каля 53 тысяч тон нафты. Пасля моцнага выбуху загарэўся левы борт карабля. З 28 членаў экіпажа ўсе былі вымушаныя скакаць у ваду, адзін чалавек загінуў. Кампанія-аператар Safesea Group з Нью-Джэрсі заявіла, што напад быў наўмысным і загадзя спланаваным.

Паводле звестак Reuters, з пачатку вайны ЗША і Ізраіля супраць Ірана ўжо не менш за 16 танкераў і іншых суднаў у Персідскім заліве падвергліся атакам. Яшчэ сотні караблёў спыніліся на якары, баючыся ўдараў у Армузскім праліве або побач з ім. Праз гэты праліў праходзіць каля пятай часткі сусветных паставак нафты.

Чытайце таксама:

Трамп заклікаў краіны, якія пацярпелі ад закрыцця Армузскага праліва, накіраваць туды вайсковыя караблі

Тэгеран: Тэрыторыя Украіны стала законнай цэллю для Ірана

Мерц рэзка раскрытыкаваў рашэнне ЗША змякчыць санкцыі супраць расійскай нафты

ХАМАС заклікаў Іран устрымацца ад запуску ракет і беспілотнікаў па краінах Персідскага заліва

Эксперт назваў тры сцэнарыі завяршэння вайны супраць Ірана

ЗША атакавалі востраў Харк у Персідскім заліве. Праз яго праходзіць 90% іранскага экспарту нафты

Каментары да артыкула