БЕЛ Ł РУС

«Узровень энтузіязму для мяне мае значэнне». Трамп згадаў пра краіны, якія не хочуць дапамагаць яму ў Армузскім праліве

16.03.2026 / 20:49

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што некаторыя краіны не выказваюць энтузіязму ў дапамозе па разблакаванні Армузскага праліва, і паўтарыў заклік аказаць такую падтрымку, піша Reuters.

Дональд Трамп. Фота: Win McNamee/Getty Images

Дональд Трамп адзначыў, што сярод краін, якія атрымлівалі абарону ЗША на працягу многіх гадоў, ёсць такія, якія не праявілі асаблівага імкнення да ўдзелу ў цяперашняй вайне, пачатай ЗША і Ізраілем у Іране.

«Нехта ставіцца да гэтага з вялікім энтузіязмам, а нехта — не. Сярод іх ёсць краіны, якім мы дапамагалі на працягу многіх-многіх гадоў. Мы абаранялі іх ад жахлівых знешніх пагроз, але яны не праявілі асаблівага энтузіязму. А ўзровень энтузіязму для мяне мае значэнне», — заявіў Трамп падчас мерапрыемства ў Белым доме.

Раней Трамп папярэдзіў, што НАТО чакае «вельмі дрэнная будучыня», калі саюзнікі не дапамогуць аднавіць праход праз стратэгічна важны праліў, які быў фактычна заблакаваны Іранам пасля амерыкана-ізраільскіх удараў.

Некаторыя еўрапейскія краіны, аднак, адмовіліся ўдзельнічаць у гэтай місіі. Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер заявіў, што Лондан працуе з партнёрамі над агульным планам для разблакавання руху суднаў, але не ў межах НАТО. Міністр абароны Германіі Барыс Пісторыус адхіліў патрабаванне Трампа аб сумеснай ахове праліва, а Іспанія таксама адмовілася ўдзельнічаць у гэтай аперацыі.

Чытайце таксама:

У Еўрасаюзе разглядаюць магчымасць змены мандата сваёй вайскова-марской місіі на Блізкім Усходзе

Вялікабрытанія і Германія адмовіліся адпраўляць караблі ў Армузскі праліў

Трамп: Калі НАТА адмовіцца дапамагаць з Армузскім пралівам, Альянс чакае «вельмі дрэнная будучыня»

Трамп: Апошні чалавек, ад якога нам патрэбна дапамога, гэта Зяленскі

Трамп патлумачыў «нафтавую адлігу»: санкцыі супраць Расіі вернуць, як толькі суцішыцца Блізкі Усход

Каментары да артыкула