БЕЛ Ł РУС

Трамп: Я да іх звяртаюся не таму, што яны нам патрэбныя, а хачу паглядзець на рэакцыю

16.03.2026 / 22:55

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падчас мерапрыемства ў Белым доме расказаў журналістам, навошта прапануе саюзнікам па НАТА далучыцца да абароны суднаходства ў Армузскім праліве, піша «Еўрапейская праўда».

Дональд Трамп. Фота: AP Photo/Alex Brandon

Прапановы Трампа робяцца зусім не таму, што ў ЗША саміх мала сілы, прычына ў іншым. Ціску ж ні на каго ніякага няма.

«Мая пазіцыя такая: нам ніхто не патрэбен. Мы — наймацнейшая дзяржава ў свеце. У нас, бясспрэчна, наймацнейшыя ўзброеныя сілы ў свеце.

Яны нам не патрэбныя. Але цікава: у некаторых выпадках я нібыта раблю гэта не таму, што яны нам патрэбныя, а таму, што хачу даведацца, як яны рэагуюць», — заявіў Трамп.

Сярод іншага ён ацаніў гатоўнасць удзельнічаць у гарантаванні бяспекі суднаходства ў Армузскім праліве з боку прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона.

Па словах Трампа, з ім ён гэта пытанне ўжо абмяркоўваў. Па выніках абмеркавання па шкале ад 0 да 10 ён ацэньвае гатоўнасць Францыі прыкладна на 8 балаў — «не ідэальна, але гэта Францыя».

Раней Трамп папярэджваў, што будучыня НАТА можа аказацца пад пагрозай, калі саюзнікі не дапамогуць аднавіць бяспечны праход праз Армузскі праліў.

У той жа час прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер паведаміў, што яго краіна ўдзельнічае ў распрацоўцы сумеснага з партнёрамі плана па забеспячэнні суднаходства ў праліве, але не ў межах НАТА. Міністр абароны Германіі Барыс Пісторыус адхіліў патрабаванне Трампа аб супольнай абароне праліва, а Іспанія таксама адмовілася ўдзельнічаць у такой місіі.

Чытайце таксама:

«Узровень энтузіязму для мяне мае значэнне». Трамп згадаў пра краіны, якія не хочуць дапамагаць яму ў Армузскім праліве

Вялікабрытанія і Германія адмовіліся адпраўляць караблі ў Армузскі праліў

«Нам не патрэбны людзі, якія ўступаюць у вайну, калі мы ўжо перамаглі». Трамп рэзка адказаў Стармеру

У Еўрасаюзе разглядаюць магчымасць змены мандата сваёй вайскова-марской місіі на Блізкім Усходзе

Каментары да артыкула