«Байсол» адкрыў экстранны збор на карысць вызваленых палітзняволеных
На свабоду чарговы раз выходзіць вялікая група беларускіх палітзняволеных, і пасля гадоў турмы гэтым людзям давядзецца пачынаць жыццё ў чужой краіне амаль з нуля. Таму фонд салідарнасці «Байсол» ужо традыцыйна адкрывае экстранны збор дапамогі для ўсіх палітзняволеных, вызваленых 19 сакавіка.
Мэта збору — выплаціць мінімум па €1000 кожнаму вызваленаму ў рамках праграмы падтрымкі палітзняволеных і вызваленых. Гэтыя грошы дапамогуць перажыць першыя тыдні пасля вызвалення: знайсці часовае жыллё, набыць адзенне і лекі, аднавіць дакументы. Збор будзе актыўны да 31 сакавіка 2026 года, пасля чаго пачнуцца выплаты.
Калі атрымаецца сабраць больш, можна будзе падтрымаць людзей яшчэ больш — пакрыць дадатковыя выдаткі, лячэнне і аднаўленне дакументаў. Усе грошы, сабраныя звыш названай сумы, будуць падзеленыя паміж вызваленымі пароўну.
Вядома, гэтая дапамога не вырашыць усіх праблем. Але яна дасць самае важнае — магчымасць выдыхнуць і зрабіць першыя крокі да новага жыцця пасля турмы.
Чытайце падрабязней пра тое, як будзе працаваць экстранны збор і выплачвацца дапамога.
Каб атрымаць дапамогу з экстраннага збору, неабходна непасрэдна звярнуцца ў BYSOL да 31 жніўня 2026 года ўключна. Кантакт у Telegram: @bysol_pzk
Падтрымаць збор можна па спасылцы.
Чытайце таксама:
Запрацавала гарачая лінія для сваякоў патэнцыйна вызваленых палітвязняў
Джон Коўл заявіў пра магчымасць хуткага асабістага кантакту паміж Лукашэнкам і Трампам
Коўл распавёў, як падзеі на Блізкім Усходзе змянілі стаўленне ЗША да вайны ва Украіне