МАЗ пачаў рабіць для Расіі браняваныя машыны хуткай дапамогі
У расійскай Белгарадскай вобласці пачалі выкарыстоўваць браняваныя машыны хуткай дапамогі. Губернатар рэгіёна Вячаслаў Гладкоў перадаў два такія аўтамабілі ўладам памежнага Грайваронскага раёна, і гэта першыя такія машыны ў вобласці, піша «Коммерсант».
Фота: тэлеграм-канал губернатара Белгарадскай вобласці
Пра вытворцу аўтамабіляў непасрэдна ў артыкуле не паведамляецца, але на апублікаваных фота відаць, што на іх эмблема беларускага Мінскага аўтамабільнага завода.
Паведамляецца, што гэтыя аўтамабілі абсталяваныя дадатковай абаронай ад дронаў — спецыяльнымі канструкцыямі, а медыцынскія брыгады, якія на іх працуюць, атрымалі каскі і бронекамізэлькі.
Фота: тэлеграм-канал губернатара Белгарадскай вобласці
Раней звычайныя машыны хуткай дапамогі таксама пачалі тут абсталёўваць абаронай ад дронаў. Акрамя таго, у рэгіёне разглядаюць магчымасць выкарыстання браняванага транспарту для перавозкі людзей у небяспечных зонах і плануюць далейшае ўзмацненне бяспекі, у тым ліку стварэнне спецыяльных «калідораў» для абароны ад беспілотнікаў уздоўж дарог.
Чытайце таксама:
Ва Украіне раскрылі схему паставак для расійскага ВПК, за якой стаіць інжынер з Беларусі
200 званкоў за дзве гадзіны! На аўтадом ад МАЗа сапраўдны ажыятаж
Мінпрам правёў «разбор палётаў» на беларускіх гігантах прамысловасці. Хваліцца асабліва няма чым