БЕЛ Ł РУС

У Літве недалёка ад мяжы з Беларуссю ўночы ўпаў і выбухнуў дрон

23.03.2026 / 17:50

Nashaniva.com

У Варэнскім раёне Літвы ўначы прагучаў выбух. Паводле папярэдніх звестак, там мог упасці невядомы лятучы аб’ект, імаверна дрон, паведамляе LRT.

Фота чытача LRT

Інцыдэнт адбыўся каля 3:04 ночы побач з вёскай Лавісас, непадалёк ад аднайменнага возера. На відэа, якое з’явілася ў СМІ, чуваць гук палёту аб’екта, пасля чаго праз некалькі секундаў адбываецца выбух. У небе бачны ўсплёск агню, а потым падаюць палаючыя абломкі.

Паводле інфармацыі літоўскіх вайскоўцаў, аб’ект мог перасекчы дзяржаўную мяжу перад падзеннем. Што менавіта гэта было, пакуль дакладна не ўстаноўлена.

Прыблізнае месца падзення аб'екта. Скрыншот LRT

На месцы здарэння працуюць паліцыя, ратавальныя службы і іншыя спецыялісты. Таксама туды накіраваны верталёт вайскова-паветраных сіл для назірання з паветра. Улады актывавалі спецыяльны план рэагавання.

Сведкі паведамляюць, што на лёдзе возера бачныя абломкі, якія могуць належаць аб’екту, які ўпаў. Афіцыйныя структуры пацвярджаюць, што абставіны здарэння цяпер высвятляюцца, і абяцаюць даць больш падрабязную інфармацыю пазней.

Чытайце таксама:

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад моцнага гуку, падобнага да дрона

Масіраваная атака дронаў на Ленінградскую вобласць: пажар у порце і калапс у Пулкаве

УСУ ўпершыню знішчылі расійскі верталёт оптавалаконным дронам

Пад Масквой разбіўся лёгкаматорны самалёт. Верагодна, яго збіла расійская СПА

Каментары да артыкула