БЕЛ Ł РУС

У мінулым годзе эмігранты перавялі ў Беларусь амаль 160 мільёнаў даляраў

23.03.2026 / 18:01

Nashaniva.com

У 2025 годзе беларусы атрымалі з-за мяжы 291 тысячу грашовых пераводаў на агульную суму 159,5 мільёнаў даляраў у эквіваленце. Паводле даных Нацбанка, гэта на 11% больш, чым у 2024 годзе, хоць колькасць пераводаў скарацілася на 2%.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Сярэдняя сума аднаго пераводу вырасла на 14% і склала 548 даляраў. Асноўную частку сродкаў адпраўлялі ў Беларусь у далярах: на гэтую валюту прыпала тры чвэрці агульнага аб’ёму. Яшчэ 13% пераводаў паступілі ў беларускіх рублях, 11% — у расійскіх рублях і 2% — у еўра.

Адначасова вырасла і сума пераводаў з Беларусі за мяжу. За мінулы год беларусы адправілі амаль 105,9 мільёна даляраў, што ажно на 40% больш, чым годам раней. Усяго было здзейснена 157 тысяч такіх пералічэнняў, або на 12% больш, чым у 2024-м. Сярэдняя сума аднаго пераводу склала 674 даляры.

Чытайце таксама:

Нафта даражэе, але расійскі рубель і ўслед за ім беларускі — таннеюць. Вось чаму так адбываецца

Галоўчанка загаварыў пра перспектыўнасць валюты БРІКС

Беларусы сталі часцей браць крэдыты на пакупкі, а не на жыллё

ЗВР Беларусі дасягнулі 16 млрд даляраў

Каментары да артыкула