БЕЛ Ł РУС

Расія збіраецца паставіць у Беларусі чатыры станцыі кіравання дальнабойнымі дронамі

23.03.2026 / 23:02

Nashaniva.com

Пра намер Расіі размясціць у Беларусі чатыры станцыі кіравання беспілотнікамі далёкага дзеяння паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі са спасылкай на даныя ўкраінскай разведкі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Anton Petrus / Getty Images

Сваю заяву Зяленскі зрабіў пасля дакладу, зробленага яму кіраўніком Галоўнага ўпраўлення разведкі Алегам Івашчанкам.

Таксама падобныя станцыі, са слоў Зяленскага, могуць з’явіцца на часова акупаваных тэрыторыях Украіны.

Раней Зяленскі заяўляў, што ўкраінскаму боку ўдалося вывесці з ладу некалькі рэтранслятараў у Беларусі, праз якія кіраваліся расійскія дроны, але падрабязнасці гэтых дзеянняў ён не раскрыў.

Чытайце таксама:

У Купянску знішчылі ўсю групу расіян, якая некалькі месяцаў сядзела ў разбомбленай бальніцы. Не выйшаў ніхто

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад моцнага гуку, падобнага да дрона

У Літве недалёка ад мяжы з Беларуссю ўночы ўпаў і выбухнуў дрон

Дрон, які заляцеў у Літву і там узарваўся, не быў зафіксаваны літоўскімі радарамі

Каментары да артыкула