Вайна44

У Купянску знішчылі ўсю групу расіян, якая некалькі месяцаў сядзела ў разбомбленай бальніцы. Не выйшаў ніхто

Украінскія войскі занялі апошні фарпост расіян у Купянску — комплекс бальніцы, які тыя ўтрымлівалі некалькі месяцаў у атачэнні.

Уладзімір Пуцін і Валерый Герасімаў. Фота: Getty Image

Расійскія падраздзяленні, размеркаваныя на поўнач ад Купянска ў трохкутніку Кандрашоўка — Рэдзькаўка — Галубоўка, у кастрычніку 2025 года праніклі ў горад па двух асноўных кірунках. Першы — уздоўж трасы Р-79, што ідзе паралельна рацэ Аскол. Другі — абыходам праз заходнюю частку горада з пераходам ракі Купянка.

Расіяне заявілі пра захоп Купянска 20 лістапада 2025 года — авансам, як часта робяць іх генералы, каб атрымаць прэмію і ордэн. Аднак штурмавыя атрады расійскага спецназа апынуліся ў атачэнні ў выніку ўкраінскіх контрудараў. Расіяне замацаваліся ў шэрагу будынкаў. Самая вялікая група заняла капітальны комплекс Цэнтральнай раённай бальніцы. Іх забяспечвалі боепрыпасамі і прадуктамі з дапамогай грузавых дронаў.

Расійскія штурмавікі ў будынку Цэнтральнай раённай бальніцы Купянска. Фота: pionergrupa / Telegram

«Я разумею, братан, што мы ў катле, у поўнай жопе», — цытаваў расійскага байца канал «Піянер запасу».

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі наведаў Купянск 12 снежня. Ён тым самым фактычна высмеяў Уладзіміра Пуціна і Валерыя Герасімава, які пад тэлекамеры даклаў пра заняцце горада.

Украінцы не спяшаліся штурмаваць расійскія анклавы ў горадзе, бераглі свае сілы. Выгасанне абароны было пытаннем часу, і гэты час надышоў.

Купянск у пачатку студзеня 2026-га. Скрын відэа: Pivnenko_NGU / Telegram

«Пад інфармацыйным прыкрыццём (цішынёй) МА РФ — УС Украіны вядуць зачыстку паўночнага ўчастка, які застаўся, — напісалі сёння расійскія ваенкары і дадалі: — Хлопцы з ЦРБ загінулі. Усе».

У Купянскай агламерацыі да вайны жыло каля 58 тысяч чалавек. Гэта як беларускі Кобрын. Расіяне акупавалі Купянск (правільны націск — на першы склад) 27 лютага 2022 года, але УСУ вызвалілі яго падчас Ізюмскай контрнаступальнай аперацыі ў верасні таго ж года. Пасля гэтага фронт замацаваўся на ўсход і поўнач ад Купянска.

Каментары4

  • Лёлік з-пад Лімасола
    20.03.2026
    дык а як жа другая армія ў свеце? дзе кавалерыя? дзе казакі? дзе сармат?
    рабіце данаты на дроны! не спыняйцеся!
  • Paliašuk
    20.03.2026
    Захварэлі на рашызм, мелі сімптомы: прага да лёгкіх грошай, сквапнасць да чужой тэрыторыі, агрэсіўнасць, завышанная самаацэнка => трапілі ў медыцынскую ўстанову => атрымалі лячэнне адпаведна іхняй хваробе.
    У каго якія прэтэнзіі? Прэтэнзіяў быць не павінна.
    Слава УСУ - бадай найлепшым спецыялістам рэгіёну, а то і планеты па лекаванні невылечных!
  • Good riddance
    21.03.2026
    Гэта таму што яны хадзілі без шапкі і палілі ў небяспечным месцы.

Цяпер чытаюць

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца8

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Усе навіны →
Усе навіны

З’явіўся яшчэ адзін ютуб-канал пра беларускую гісторыю. Пачалі з «Палявання на цара»5

Міністэрства сельскай гаспадаркі ЗША заявіла пра эпідэмію яшчуру ў Расіі5

У Германіі беларус ехаў у цягніку без квітка і з наркотыкамі. І ўвогуле ён быў у краіне незаконна

Украінскія ўдары па партах паралізавалі амаль палову расійскага нафтавага экспарту8

У гродзенскім «Еўраопце» заўважылі мыш ВІДЭА1

Буслы, дранікі і БелАЗы. «Мегатоп» выпусціў калекцыю абутку з беларускімі матывамі

Дроны, якія заляцелі ў Латвію і Эстонію, аказаліся ўкраінскімі4

Прэзідэнт Германіі: Адносіны з Масквой і Вашынгтонам ніколі не будуць ранейшымі5

«Кароткі шпацыр, хлёрка, холад». Эдуард Пальчыс расказаў, у якіх умовах трымаюць Андрэя Пачобута

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца8

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць