БЕЛ Ł РУС

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

26.03.2026 / 09:00

Вера Белацаркоўская

Увесь Threads разважае, што здарылася з Месяцам. Прыгледзьцеся: калі раней ён быў вертыкальны, то цяпер нібыта ляжыць над гарызонтам. Мы папрасілі астрафізіка патлумачыць, што здарылася.

Фота: Creative Commons

Карыстальнікі сацсетак абмяркоўваюць, чаму Месяц раптам змяніў сваё месцазнаходжанне на небе. Замест вертыкальнага цяпер ён нібыта гарызантальны:

«Я адна гэта бачу ці нас шмат? Месяц жа быў іншы».

«Ужо не першы раз такое бачым у Беларусі і ўсё роўна здзіўляемся, але раней таксама не памятаем, каб ён так гарызантальна ляжаў».

«Вы хочаце сказаць, што Месяц заўжды быў павернуты, як цяпер? Фота 2021 года, каго вы разводзіце? Я чакаю тлумачэнне».

Астрафізік Іван Сіўцоў патлумачыў «Нашай Ніве», што насамрэч здарылася. Сам Месяц не свеціць — мы бачым Месяц на небе, таму што яго асвятляе Сонца. Сонца, Зямля і Месяц рухаюцца ў космасе па сваіх траекторыях. І каб Месяц аказаўся «ляжачы», гэтыя аб’екты павінны былі апынуцца ў асаблівым становішчы адзін да аднаго.

Посмотреть в Threads

Для назіральніка з Зямлі Сонца рухаецца ў небе прыкладна па коле, але пры гэтым праз нахіл зямной восі на 23,5° тое кола ў пэўных участках змяняе свой вугал адносна гарызонту. Таму Сонца ў небе не заўжды ходзіць па адной і той жа траекторыі: напрыклад, летам яно падымаецца ў небе вышэй, чым узімку.

Цяпер, у дні пасля вясновага раўнадзенства (22 сакавіка), гэтая траекторыя ў нашым паўшар’і самая крутая. На захадзе яна стаіць амаль вертыкальна да гарызонту, што і дазваляе Сонцу падсвяціць Месяц знізу. 

Посмотреть в Threads

«Месяц таксама можа трохі сыходзіць у бок, бо ён круціцца пад нахілам. І цяпер спалучылася дзве рэчы: і Месяц, і Сонца максімальна адхіліліся ад звыклых траекторый. Таму месяцовы серп памяняў становішча і зрабіўся больш ляжачым, як на экватары», — тлумачыць навуковец.

Але хутка Месяц вернецца ў сваё звыклае становішча.

Чытайце таксама:

Пяць тэндэнцый, якія змяняюць сусветны рынак штучнага інтэлекту

Патэнцыйны кашмар эпохі штучнага інтэлекту — біялагічная зброя. Увесь свет думае, як падрыхтавацца да яе выкарыстання

Ананімнасці ў сеціве больш няма: ШІ знаходзіць рэальных людзей за хвіліны

Каментары да артыкула