«Кароткі шпацыр, хлёрка, холад». Эдуард Пальчыс расказаў, у якіх умовах трымаюць Андрэя Пачобута
Былы палітзняволены Эдуард Пальчыс напісаў у сацсетцы Х пра нялюдскія ўмовы ўтрымання палітзняволенага журналіста і актывіста польскай меншасці ў Беларусі Андрэя Пачобута.
Андрэй Пачобут. Фота: Volha Shukaila / SOPA Images LightRocket via Getty Images
«Андрэй сядзеў у суседняй камеры ПКТ увосень 2025, ужо 2 гады як. Кароткі шпацыр, хлёрка, холад.
Але трымаецца, і трымаецца неверагодна крута. Герой, які свядома ахвяруе сабой», — напісаў Пальчыс.
Андрэй Пачобут быў затрыманы роўна 5 гадоў таму, 25 сакавіка 2021 года.
Чытайце таксама:
Rzeczpospolita назвала ўмовы вызвалення Анджэя Пачобута
Анджэя Пачобута ўзнагародзілі прэміяй Анджэя Вайды
Бацька Пачобута: Што б Анджэй ні вырашыў, мы гэта прымем і будзем яго падтрымліваць
Пачобут не стаў размаўляць з шасцёркамі — ні з Пратасевічам, ні з Васкрасенскім