Палітзняволенага журналіста Анджэя Пачобута ўзнагародзілі прэміяй Анджэя Вайды ў Кракаве. Яго дачка, Яна Пачобут, прыняла ўзнагароду ад імя бацькі, піша БАЖ са спасылкай на kresy24.pl.

Цырымонія ўручэння прэміі адбылася падчас адкрыцця Года Анджэя Вайды ў Кракаве.
Падчас цырымоніі арганізатары падкрэслілі ролю Вайды не толькі ў развіцці сусветнага кінематографа, але перадусім у фарміраванні маральных поглядаў.
«Анджэй Вайда распавядаў аб універсальных праблемах. Сучасны свет, усё больш складаны і незразумелы, патрабуе тлумачэнняў, якія шукаў для нас Анджэй Вайда. Хай гэты год наблізіць нас да гэтага візіянера і падштурхне думаць сумленна і смела», — падкрэсліла спікерка Сената Малгажата Кідава-Блонска.
Лаўрэатаў ушанавалі за працу ў духу грамадскай салідарнасці. Акрамя Пачобута, прэмію таксама атрымала былая першая ледзі, жонка 6‑га прэзідэнта Польшчы Леха Валенсы — Данута Валенса.
-
У Мінску адкрылі новую дыспетчарскую станцыю замест знесенай савецкай. Але будынка там няма — толькі бытоўка і біятуалет
-
У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў
-
У Беларусі перастала працаваць сістэма анлайн-кантролю за рухам тавараў — ад шын да фенаў. Гэта не першы такі збой сёлета
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары