Паказалі першы тызер новага серыяла пра Гары Потэра ВІДЭА
Першы сезон серыяла будзе называцца «Гары Потэр і філасофскі камень» і складацца з васьмі серый.
Скрыншот з відэа
У роліку паказаны ключавыя сцэны з пачатку гісторыі: знаёмства Гары з Ронам і Герміёнай, сустрэча з Хагрыдам, атрыманне чароўнай палачкі і размеркаванне па факультэтах у Хогвартсе.
Праект па матывах гэтай гісторыі анансавалі яшчэ ў 2023 годзе. Прэм’ера запланаваная на Каляды 2026 года на платформе HBO Max.
Галоўную ролю Гары Потэра ў гэтым серыяле выканае Дамінік Маклафлін, а яго сяброў — Рона Уізлі і Герміёну Грэйнджэр — сыграюць Аластар Стаўт і Арабела Стэнтан.
Для выбару акцёраў на галоўныя ролі правялі маштабны кастынг, у якім удзельнічалі больш за 30 тысяч дзяцей.
Стваральнікі серыяла абяцалі зрабіць яго максімальна набліжаным да кніг Джаан Роўлінг. Кожны сезон будзе прысвечаны асобнай частцы сямітомнай гісторыі. Сярод іншага ў серыял планавалі ўключыць сцэны і дэталі, якіх не было ў арыгінальных фільмах.
Чытайце таксама:
Канец галівудскай драмы: Warner Bros будзе набыта Paramount, а не Netflix
Малфой з «Гары Потэра» стаў нечаканым сімвалам Новага года ў Кітаі
Стала вядома, калі выйдзе першы сезон новага серыяла «Гары Потэр»