Кіно22

Канец галівудскай драмы: Warner Bros будзе набыта Paramount, а не Netflix

Аб'яднаная кампанія будзе ўключаць CNN, CBS News, HBO і Nickelodeon, а таксама такія вядомыя франшызы, як «Гары Потэр», «Гульня тронаў», «Місія невыканальная» і г.д.

Фота: Mario Tama/Getty Images

Амерыканскі медыягігант Paramount Skydance абвясціў пра набыццё Warner Bros Discovery за 111 млрд даляраў. Ён абышоў стрымінгавы сэрвіс Netflix у жорсткай паўгадавой барацьбе за права купіць адну з пяці найстарэйшых кінастудый Галівуда пасля таго, як Netflix адмовіўся ад сваёй прапановы, піша Бі-бі-сі.

Paramount атрымае кантроль над кінастудыяй, яе фільмамі і медыясеткамі. Паглынанне такога маштабу можа істотна змяніць кіна– і медыяландшафт.

Аб'яднаная кампанія будзе ўключаць CNN, CBS News, HBO і Nickelodeon, а таксама такія вядомыя франшызы, як «Гары Потэр», «Гульня тронаў», «Місія невыканальная» і г.д.

Угода была аднагалосна ўхвалена радамі дырэктараў абедзвюх кампаній, мяркуецца, што яна будзе завершана ў трэцім квартале 2026 года, піша AFP.

Зліццё, у выніку якога будзе створана адна з найбуйнейшых у свеце кінастудый, павінна быць ухвалена рэгулятарамі, у тым ліку ў Каліфорніі.

Як нагадаў генеральны пракурор штата Роб Бонта, патэнцыйнае зліццё «яшчэ не з'яўляецца вырашаным пытаннем».

«Міністэрства юстыцыі Каліфорніі праводзіць адкрытае расследаванне, і мы маем намер старанна яго вывучыць», — заявіў ён. Paramount таксама спатрэбіцца ўхваленне Мінюста ЗША, а таксама еўрапейскіх рэгулюючых органаў.

Кампанія Warner Bros., якая вяла перамовы аб продажы з 2025 года, напярэдадні заявіла, што апошняя прапанова Paramount «пераўзыходзіць» прапанову Netflix, які, у сваю чаргу, адмовіўся павысіць сваю цану.

Кіраўнікі Netflix растлумачылі сваё рашэнне не спрабаваць перабіць прапанову канкурэнтаў з Paramount тым, што «ўгода па такой цане больш не будзе фінансава прывабнай».

Такі вынік не быў прадвызначаны. У снежні мінулага года кампанія Warner Bros ужо пагадзілася на прапанову Netflix аб паглынанні часткі сваіх актываў у рамках угоды, кошт якой, уключаючы доўг, склаў прыкладна 82 млрд даляраў.

Затым Paramount зрабіла канкуруючую прапанову, якая была адхілена Warner Bros. Сітуацыя змянілася, калі ў пачатку гэтага тыдня кампанія прапанавала цану яшчэ вышэй, плюс адзін даляр за акцыю.

Што чакае CNN

Угода паміж Paramount і Warner Bros можа мець сур'ёзныя наступствы для аднаго з найбуйнейшых навінавых брэндаў ЗША — тэлеканала CNN, які ўваходзіць у Warner Bros.

Paramount узначальвае Дэвід Элісан, сын мільярдэра, заснавальніка Oracle Лары Элісана, даўняга прыхільніка і сябра прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і буйнога спонсара Рэспубліканскай партыі.

CNN традыцыйна больш падтрымлівае дэмакратаў, аднак адносіны з Трампам у тэлеканала адкрыта канфрантацыйныя. Стаўшы прэзідэнтам у 2017 годзе, ён назваў навіны CNN fake news і пасля часта крытыкаваў навінавы канал за асвятленне яго палітыкі. У снежні 2025 года ён заявіў, што, на яго думку, CNN павінен быць прададзены пры любым зыходзе ўгоды з Warner Bros. Трамп называў кіраўніцтва CNN «карумпаваным або некампетэнтным» і казаў, што ім нельга давяраць кіраванне каналам.

Калі стала вядома, што пагадненне з Paramount фактычна дасягнута, кіраўнік CNN Марк Томпсан разаслаў супрацоўнікам электронны ліст, у якім заклікаў калег не «рабіць паспешных высноў аб будучыні, пакуль мы не даведаемся больш», паведамляюць амерыканскія СМІ. BBC звярнулася па каментары да CNN.

«Гледачы і чытачы CNN, магчыма, задаюцца тым жа пытаннем, што і супрацоўнікі CNN: што будзе азначаць купля Paramount? Адказы на гэтае пытанне пакуль мала, — прызнае тэлеканал. — Кіраўніцтва Paramount у прыватных размовах абмяркоўвае магчымасць аб'яднання падраздзялення CBS News з CNN. Яны таксама высока ацэньваюць працу навінавай службы CNN і яе глабальны ахоп. Але супрацоўнікі і гледачы CNN сур'ёзна занепакоеныя тым, ці будзе кіраўнік Paramount Дэвід Элісан падтрымліваць рэдакцыйную незалежнасць тэлеканала ва ўмовах сур'ёзнай палітычнай турбулентнасці».

Пакуль прадстаўнікі Paramount нічога не паведамілі CNN, ні афіцыйна, ні неафіцыйна, аб сваіх планах, адзначае CNN. Пасля набыцця Paramount кантролю над канкурэнтам CNN — CBS News — Элісан змяніў яго кіраўніцтва, нагадвае CNN.

У 2025 годзе Трамп падаў у суд на CBS News за нібыта маніпуляцыі з інтэрв'ю яго саперніцы на выбарах прэзідэнта Камалы Харыс, якія, на думку Трампа, павінны былі схіліць выбаршчыкаў да галасавання за яе. Справа была ўрэгулявана пасля таго, як Paramount пагадзілася выплаціць 16 млн долараў Трампу, хоць тэлекампанія віны не прызнавала.

Каментары2

  • Санта Бэрримор
    28.02.2026
    Отстой. Как пользователь Netflix я очень сильно разочарован.
  • Отец Засандалин
    28.02.2026
    Борьба хозяйствующих субъектов под ковром.

Цяпер чытаюць

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця6

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце прадаюць маленечкую аднапакаёўку, дзе пасля застануцца жыць маці і дачка. У чым прыкол?5

Беларускі акцёр праводзіць у Беластоку касцюмаваныя экскурсіі2

«Гуляйце ў відэагульні або будзеце тупымі!» Што за даследаванне працы мозгу так усхвалявала Ілана Маска3

Малады беларус не хацеў сядзець у Расіі за наркотыкі, таму прыдумаў, як хутка выйсці з калоніі — і выйшаў на ўкраінскія пазіцыі пад Пакроўскам4

Дзе працуюць новыя сваякі Ірыны Абельскай?8

Вайсковы дарадца Трампа параіў рыхтавацца да баявых дзеянняў на арбіце Месяца17

Памёр Васіль Жураўлёў

Набыццё беларусам газавага тэрмінала на Падляшшы выклікала трывогу палякаў, але спецслужбы далі дабро

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць55

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця6

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць