Кіно33

Стала вядома, калі выйдзе першы сезон новага серыяла «Гары Потэр»

Першы сезон серыяла «Гары Потэр» выйдзе на пачатку 2027 года, пра гэта выданню Deadline паведаміў Кейсі Блойс, генеральны дырэктар HBO.

Арабэла Стэнтан, Дамінік Маклафлін і Аластар Стаўт, якія сыграюць Герміёну Грэйнджэр, Гары Потэра і Рона Уізлі ў новым серыяле ад HBO. Фота: HBO

На працягу апошняга года, пакуль пісалі сцэнар, падбіраўся акцёрскі састаў і запускаўся вытворчы працэс, датай прэм’еры адзначаўся 2027 год. Цяпер тэрміны сталі вядомыя дакладней.

«Калі звузіць кола, я б сказаў, што гэта пачатак 2027 года. І цяпер вы спытаеце, ці гэта студзень, люты, сакавік, красавік. Але на гэта мы пакуль не гатовы адказаць. Я толькі скажу, што гэта пачатак 2027 года», — сказаў гендырэктар HBO.

Дамінік Маклафлін атрымаў ролю Гары Потэра, Аластар Стаўт — Рона Уізлі, а Арабэла Стэнтан — Герміёны Грэйнджэр.

Таксама ў шоу здымаюцца Паапа Эсьеду, Джон Літгоу і Джанет Макцір.

Шоуранерам серыяла стала Франчэска Гардынер, вядомая па працы над серыялам «Нашчадкі».

Кожная з сямі кніг пра Гары Потэра будзе паказана ў асобным сезоне. Здымкі пачаліся летам 2025 года ў Вялікабрытаніі.

Джоан Роўлінг выступае ў якасці выканаўчага прадзюсара. Раней аўтар кніг падзялілася першымі ўражаннямі пра серыял. «Я прачытала першыя дзве серыі будучага серыялу, і яны неверагодна добрыя», — напісала яна ў X.

Каментары3

  • Blackwashing
    31.01.2026
    Той серыял, у які ўставілі цямнявую Гермінёну, хаця ў кнізе яна апісаная зусім інакш і ў які дадалі чорнага як Снэйпа, настаўніка ЧОРНАЙ магіі?

    Ну хоць Гары і Рон засталіся натуральна белымі.
  • ...
    31.01.2026
    Blackwashing , ён настаўнік зелляў, а не чорнай магіі, лол.
  • Blackwashing
    01.02.2026
    ..., зелляў, так, але пазней Снэйп быў настаўнікам абароны перад чорнай магіяй. Адсылаю да 6 часткі. Таксама як і вышэй згаданых апісанняў.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць