Зяленскі: ЗША хочуць, каб Украіна выйшла з Данбасу ў абмен на гарантыі бяспекі
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі у інтэрв’ю агенцтву Reuters заявіў, што ЗША гатовыя даць Украіне гарантыі бяспекі, але пры ўмове, што ўкраінскія войскі выйдуць з Данбаса.
Уладзімір Зяленскі. Фота: Sean Gallup / Getty Images
Паводле слоў украінскага прэзідэнта, Вашынгтон гатовы канчаткова ўзгадніць гэтыя гарантыі, як толькі Кіеў пагодзіцца на вывад сіл.
Аднак Зяленскі падкрэсліў, што такі крок небяспечны не толькі для Украіны, але і для Еўропы, бо Расія ў такім выпадку атрымае моцныя абарончыя пазіцыі, якія не змагла захапіць у баях.
Ён таксама адзначыў, што палітыка Дональда Трампа, на яго думку, накіраваная на ўзмацненне ціску на Украіну.
Пры гэтым Зяленскі падзякаваў ЗША за працяг паставак ракет для сістэм Patriot, хоць іх усё яшчэ недастаткова для патрэб краіны.
Украінскі бок раней заяўляў, што не гатовы адмовіцца ад Данбаса. Зяленскі неаднаразова падкрэсліваў, што Украіна не будзе перадаваць Расіі свае тэрыторыі, бо гэта не спыніць канфлікт, а прывядзе толькі да новых патрабаванняў з боку Масквы.
Чытайце таксама:
ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса
Трамп абвінаваціў Зяленскага ў піяры: Украіна нічога не зрабіла на Блізкім Усходзе
Зяленскі: Вайна ў Іране выклікае нядобрыя прадчуванні пра будучыню Украіны
Трамп: Апошні чалавек, ад якога нам патрэбна дапамога, гэта Зяленскі