Вайна2121

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса

«Амерыканцы кажуць: «Выйдзіце з Данбаса, і мы пабудуем для вас рай, як дамовіліся на Алясцы».

Украінскія вайскоўцы на Данбасе. Фота: Narciso Contreras / Anadolu Agency via Getty Images

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вывядзення войскаў з астатніх частак Данбаса, якія знаходзяцца пад кантролем Кіева, паведамляе «Украінская праўда» са спасылкай на крыніцы. Апошні раўнд перамоў паміж дзвюма краінамі адбыўся 21‑22 сакавіка.

Паводле слоў аднаго з чальцоў каманды Уладзіміра Зяленскага, які выступаў на ўмовах ананімнасці, Кіеў пастаянна вымушаны спрачацца з дамоўленасцямі, дасягнутымі Расіяй і ЗША на саміце ў Анкорыджы.

«То бок, аб чым бы мы ні гаварылі, усё заўсёды зводзіцца да таго, што амерыканцы кажуць: «выйдзіце з Данбаса, і мы пабудуем для вас рай, як дамовіліся на Алясцы», — сказаў суразмоўца выдання.

Паводле яго слоў, улады ЗША не бачаць, «дзе мы можам дамовіцца па галоўным пытанні», што можа прывесці да іх выхаду з перамоўнага працэсу і засяроджвання на Іране, прамежкавых выбарах у кангрэсе і іншых пытаннях.

«Яны нават гатовы на рэальныя гарантыі бяспекі для нас, калі мы выйдзем з Данбаса. Але як гэта рэалізаваць ва Украіне, проста не ўяўляю», — дадаў ён.

Каментары21

  • У вочы
    24.03.2026
    А хрэн вам!
  • Вот что может быть
    24.03.2026
    Как только Украину сделают совсем слабой, то есть заставят вывести войска и т.д. то сразу ножом в спину Украину получит от Беларуси. Вот тогда уже и Беларусь активно будет помогать, в том числе военным путем добивать Украину.
  • Лол
    24.03.2026
    А што Еўропа, маўчыць ? 400 млн жыхароў і эканоміка параўнальная з ЗША ня можа даць рады і заняцца Украінай? Толькі ЗША павінны займацца Украінай ? Гэта проста смешна выглядае. Асабіста ў мяне да ЗША прэтанзій няма, яны робяць сваю справу па ўсяму свету, плюс наперадзе вайна з Кітаем. А вось што робіць ЕС ?

Цяпер чытаюць

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі12

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Як сур’ёзнае даследаванне мозгу мушкі ператварылася ў інтэрнэт-мем — мадэль яе мозгу навучылі гуляць у Doom і гандляваць крыптавалютай

Андрэй Аляксандраў: За кратамі я ведаў, што беларуская журналістыка працуе, і таму спакойна збіваў паддоны2

Кушнер Пуціну: Вы нам і год назад казалі, што за пару месяцаў зоймеце Данбас26

Лукашэнка заклікаў саджаць больш бульбы9

Трамп прапануе Пуціну бізнэс-здзелкі з ЗША да завяршэння вайны з Украінай7

«За гэта ў турму трэба садзіць». Лукашэнку абурыла, як цярэбяць лён на роднай Шклоўшчыне37

Наколькі каштоўнае для Лукашэнкі апошняе зняцце санкцый з боку ЗША8

Вызвалены Алесь Чумакоў расказаў пра абвінавачванне: «Граў беларускую народную музыку і тым самым гуртаваў пратэставае ядро»14

Мінчанцы, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за трох народжаных дачок, пакуль падарылі трохмесную каляску26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі12

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць