БЕЛ Ł РУС

БелАЗ пачаў выпрабаванне беспілотных самазвалаў

27.03.2026 / 18:32

Nashaniva.com

Беларускі аўтамабільны завод (БелАЗ) пачаў выпрабаванні беспілотных самазвалаў, паведаміла прэс-служба прадпрыемства. Тэставанне на спецыяльным палігоне асабіста кантраляваў генеральны дырэктар прадпрыемства Сяргей Лесін. 

Вытворчасць беспілотнай тэхнікі называецца для БелАЗа стратэгічнай асновай развіцця на дзесяцігоддзі наперад, паколькі будучыня горназдабыўной галіны — у поўнай лічбавізацыі. Прытым Сяргей Лесін сцвярджае, што сёння БЕЛАЗ робіць стаўку на ўласныя распрацоўкі і супрацоўніцтва з партнёрамі з Расіі, цалкам адмаўляючыся ад заходніх тэхналогій.

У верасні 2025 года было падпісана пагадненне аб стварэнні беларуска-расійскага прадпрыемства для распрацоўкі інавацыйных беспілотных і вадародных 220‑тонных кар’ерных самазвалаў БелАЗ.

Чытайце таксама:

 Буслы, дранікі і БелАЗы. «Мегатоп» выпусціў калекцыю абутку з беларускімі матывамі

БелАЗ паказаў сваю новую машыну для абслугоўвання аэрапортаў

БелАЗ паказаў, як выглядае новы 50‑тонны бульдозер ФОТЫ

Мінпрам правёў «разбор палётаў» на беларускіх гігантах прамысловасці. Хваліцца асабліва няма чым

Каментары да артыкула