БЕЛ Ł РУС

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі

1.04.2026 / 00:32

Nashaniva.com

Самалёт прапаў з радараў каля 18‑й гадзіны вечара. Паводле крыніц «Інтэрфакс», ён урэзаўся ў скалу.

Фота ілюстрацыйнае

Міністэрства абароны Расіі паведаміла пра страту сувязі з вайскова-транспартным самалётам Ан-26, які выконваў планавы пералёт над анексаваным Крымам. Інцыдэнт адбыўся 31 сакавіка каля 18:00 па маскоўскім часе. Як сцвярджаюць у ведамстве, «паражальнага ўздзеяння па самалёце не было», а папярэдняй прычынай аварыі называецца тэхнічная няспраўнасць.

Мінабароны афіцыйна паведаміла, што загінулі 6 членаў экіпажа і 23 пасажыры.

Паводле сведчання крыніцы агенцтва «Інтэрфакс», самалёт урэзаўся ў скалу.

Ан-26 — лёгкі вайскова-транспартны самалёт, які выкарыстоўваюць для перавозкі грузаў, асабовага складу, эвакуацыі параненых і забеспячэння войскаў. Ён можа ўзяць на борт да 5,5 тон грузу, можа працаваць з кароткіх і непадрыхтаваных палос — і за кошт гэтага актыўна выкарыстоўваецца каля лініі фронту.

Акрамя Ан-26, Расія 31 сакавіка, як паведамлялася раней, страціла яшчэ адзін вайсковы самалёт. Z-прапагандыст Fighterbomber паведаміў пра крушэнне знішчальніка-бамбардзіроўшчыка Су-34.

Іншыя Z-блогеры пішуць, што гэты самалёт мог разбіцца падчас адбіцця атак украінскіх беспілотнікаў. Паведамляецца, што пілот загінуў, а лёс штурмана пакуль дакладна невядомы. Украінскі вайсковы партал «Мілітарны» выказаў здагадку, што самалёт выконваў баявы вылет у якасці носьбіта кіраваных авіябомбаў. Генеральны штаб УСУ і Паветраныя сілы Украіны гэтую інфармацыю пакуль не каментавалі.

Чытайце таксама:

Расія страціла яшчэ адзін самалёт Су-34

У выніку атак на порт ва Усць-Лузе пашкоджаны тэрмінал для загрузкі нафты

«Зроблена хатнімі гаспадынямі». Кіраўнік Rheinmetall пагардліва выказаўся пра ўкраінскія дроны, украінцы яму адказалі

Пажары ў расійскіх партах. Што пацярпела ад удараў украінскіх беспілотнікаў

Украіна папрасіла прабачэння ў краін Балтыі за падзенне сваіх дронаў на іх тэрыторыі

Каментары да артыкула